Ельна (возера)
Выгляд
Е́льна — возера ў Браслаўскім раёне. Плошча 0,46 км². Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 1,61 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,2 км. Аб′ём вады 1,2 млн м³. Плошча вадазбору 138 км². У басэйне р. Друйка, за 3 км на паўночным-захадзе ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны на ўсходзе і поўдні вышынёй 10—13 м, параслі хваёвым лесам, астатнія 2—6 м, на поўначы разараныя. Берагі пад хмызняком. Мелкаводдзе да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй дно сапрапелістае. Упадаюць 5 ручаёў, у тым ліку з возера Бярэжа; на поўначы выцякае ручай у возера Струста. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м, пераважна падводнай расліннасцю.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 — Паводле эл.рэсурса poseidon.by
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. -Мн.: БелСЭ, 1986. −599 с, 40 л. ил.
- Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год) / М-во природных ресурсов и охраны окружающей среды. -Мн., 2005. −135 с.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |