Джуманджы: Покліч джунгляў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Джуманджы: Покліч джунгляў
па-ангельску: Jumanji: Welcome to the Jungle
Жанр прыгодніцкі фільм, фэнтэзійны фільм[d], баявік[d][1], кінакамэдыя[d] і фільм паводле кнігі[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Jumanji[d]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Марк Гэлфрыч[d]
Вытворчасьць Columbia Pictures[d] і Radar Pictures[d]
Распаўсюд Columbia Pictures[d], InterCom[d][3] і Netflix
Дата выхаду 20 сьнежня 2017[4], 21 сьнежня 2017[5][3], 22 сьнежня 2017[5] і 12 студзеня 2018[5]
Працягласьць 119 хвіліна[6]
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 90 000 000 $[7]
Прыбытак 962 102 237 $[8], 404 353 891 $[7], 77 946 567 $[7] і 51 879 375 $[7]
Папярэдні Jumanji[d]
Наступны Джуманджы: Наступны ўзровень
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Джуманджы: Покліч джунгляў» (па-ангельску: Jumanji: Welcome to the Jungle) — амэрыканскі фантастычна-камэдыйны прыгодніцкі фільм 2017 году рэжысэра Джэйка Кэздана. Сцэнар быў падрыхтаваны Крысам Макенам, Эрыкам Сомэрзам, Скотам Розэнбэргам і Джэфам Пінкнэрам. Галоўныя ролі выканалі Дўэйн Джонсан, Джэк Блэк, Кевін Гарт, Карэн Гілан, Нік Джонас і Бобі Канавале. Гэта трэцяя частка франшызы «Джуманджы» пасьля фільмаў «Затура: касьмічная прыгода» (2005) і прамы працяг арыгінальнай кінастужкі «Джуманджы» (1995), заснаванай на аднайменнай дзіцячай кнізе Крыса Ван Олзбурга 1981 году. Гісторыя сканцэнтравана на купцы падлеткаў, якія сутыкнуліся з гульнёй Джуманджы, якая цяпер пераўтвораная ў відэагульню, праз дваццаць адзін год пасьля падзеяў фільму 1995 году. Яны апынуліся ў самой гульні як набор аватараў, якія імкнуцца выканаць квэст разам зь іншым гульцом, які захрас у гульні ў 1996 годзе.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1996 годзе ў Брэнтфардзе, штат Нью-Гэмпшыр, падлетак Алекс Урык (Мэйсан Гучыёнэ як падлетак і Колін Гэнкс як дорослы мужчына) атрымлівае ад бацькі настольную гульню пад назвай Джуманджы, якую ён знайшоў напалову пахаваную ў пяску на ўзьбярэжжы падчас прабежкі. Неахайна Алекс адкладае яе ўбок, заўважючы, што ў настольныя гульні больш ніхто не гуляў. Ноччу, гульня ператвараецца ў картрыдж да відэагульняў, што зацікавіла хлопца і ён трапляў у гульню. Ягонае зьнікненьне прыводзіць да таго, што бацька зьбяднеў, а дом стаў называцца жыхарамі акрузе «трухлявы дом» і прыходзіць у заняпад.

Праз дваццаць адзін год у 2017 годзе чатыры вучні Брэнтфардзкай сярэдняй школы — бунтаўніца Марта Каплі (Морган Тэрнэр), лёгкадумніца Бэтані Ўокер (Мэдысан Айзман), нязграбны Спэнсэр Гілпін (Алекс Ўулф) і спартовец Энтані «Фрыдж» Джонсан (Сэрдарыюс Блэйн) — праз сваю правіннасьць ёсьць накіраванымі дырэктарам Бэнтлі (Марк Эван Джэксан) прыбіраць падвал школы пасьля заняткаў як пакараньне. Фрыдж знаходзіць гульнявую сыстэму відэагульняў Алекса, у якую яны са Спэнсэрам вырашаюць пагуляць і заклікаюць дзяўчатаў далучыцца да іх. Пачаўшы гульню, іх усмоктвае ў Джуманджы, і яны прызямляюцца ў джунглях у вобразах абраных імі пэрсанажаў. Спэнсэр прадстае ў воблазе магутнага дасьледчыка і археоляга доктара Ксандэра «Смолдэра» Брэйвстоўна (Дўэйн Джонсан), Фрыдж ёсьць нявысокім заолягам Франклінам «Мышшу» Фінбарам (Кевін Гарт), Марта зьяўляецца экспэртам па адзінаборствах Рубі Раўндгаўс (Карэн Гілан), а Бэтані прадстае ў вобразе картографа і палеантоляга-мужчыны прафэсара Шэлдана «Шэлі» Абэрона (Джэк Блэк).

Прымірыўшыся са сваім становішчам, група выяўляе на руках тры пазнакі ў відзе рысачак, якія абазначаюць колькасьць жыцьцяў. Спэнсэр мяркуе, што калі яны страцяць іх, то памруць і ў рэальным жыцьці. Група натыкаецца на другаснага пэрсанажа гульні Найджэла Білінгсьлі (Рыс Дарбі), які апавядае ім пра гульню і папярэдную гісторыю іхных пэрсанажаў. Група даведваецца, што іх мэта — пакласці канец праклёну Джуманджы, выкліканаму археолягам прафэсарам Расэлам Ван Пэлтам (Бобі Канавале) пасьля таго, як той скраў са сьвятыні чароўную каштоўнасьць пад назвай «Вока Ягуара» і атрымаў кантроль над усімі жывёламі джунгляў, кінуўшы жудасны праклён на Джуманджы. Найджэл уручае Спэнсэру каштоўнасьць, якую ён скраў у Ван Пэлта, і даручае групе вярнуць яе да статуі ў сьвятыні і заклікаць Джуманджы, каб зьняць праклён і пакінуць гульню.

Знакомячыся з асаблівасьцямі сваіх пэрсанажаў і праходзячы розныя ўзроўні, група сутыкаецца з Алексам, які кіруе пятым аватарам — пілётам Джэфэрсанам «Гідраплянам» Макдонам (Нік Джонас) — які прыводзіць іх да хаткі ў джунглях, пабудаванай Эланам Пэрышам, папярэднім гульцом пасьля іхнага ратаваньня ад людзей Ван Пэлта. Разумеючы кім зьяўляецца Алекс група вельмі зьдзіўляецца, даведаўшыся як доўга ён знаходзіцца ў гульні, хоць Алекс думаў, што прабыў там толькі некалькі месяцаў. Група абяцае дапамагчы Алексу вярнуцца з імі дадому.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 76% на аснове 229 аглядаў і сярэдні рэйтынг 6,19/10. На думку крытыкаў фільм мае чароўны акторскі склад і жартаўлівую гісторыю, каб прапанаваць хоць і непатрабавальны, але адначасова цікавы працяг арыгінальнага фільму. На сайце Metacritic фільм мае сярэднеўзважаных 58 балаў з 100 магчымых, на аснове 44 крытычных водгука, што сьведчыць пра зьмешаныя ці сярэднія водгукі. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, паставіла фільму сярэдні бал A− па шкале ад A+ да F, у той час як гледачы PostTrak далі фільму 84% станоўчых балаў[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Blanc J. AlloCiné (фр.) — 1993.
  2. ^ а б в г д е ё ж з і Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  3. ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
  4. ^ Jumanji: Welcome to the Jungle // IMDb (анг.) — 1990.
  5. ^ а б в IMDb (анг.) — 1990.
  6. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  7. ^ а б в г Box Office Mojo (анг.) — 1999.
  8. ^ Jumanji: Welcome to the Jungle // Box Office Mojo (анг.) — 1999.
  9. ^ «'Last Jedi' Now At $99M, 'Jumanji' Huge At $72M+; 'All The Money In The World' Opens To $2.6M — Christmas Weekend». Deadline Hollywood.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]