Дыярэза
Выгляд
Дыярэ́за (па-старажытнагрэцку: ἡ διαίρεσις — разьдзеленасьць) — у антычным вершаваньні замена ў стапе доўгага склада двума кароткімі. У сілаба-танічнай сыстэме вершаваньня гэты тэрмін ужываецца для азначэньня такой рытмічнай зьявы, калі дзеля захаваньня вершаванага памеру некалькі парушаецца граматычная форма слова, напрыклад, зьяўляецца лішні складовы галосны (замест зайграў — заіграў, пройгрыш — проігрыш), пачатковае у пасьля галоснага не скарачаецца і інш.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |