Дынкель (прозьвішча)
Дынкель (па-нямецку: Dinkel, [ˈdɪŋk(ə)l̩]) — нямецкае прозьвішча.
Этымалёгыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прозьвішча паходзіць ад нямецкага Dinkel «полба», «спэльта», ад мянушкі фэрмэраў у Баварыі, паўдзень Нямеччыны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сямʼя Дынкель валодала велізарнымі маёнткамі й пражывала ў элэгантнай фэадальнай сядзібе. У Сярэднявеччы яны сталі часткай зямельнай арыстакратыі й валодалі значным прэстыжам і ўплывам у рэгіёне Баварыя.
22 ліпеня 1763 году — Кацярына II выдала Маніфэст «Аб дазволе ўсім замежнікам, у Расею ўяжджаюць, пасяляцца ў якіх губэрнях яны пажадаюць і аб падараваным ім правах». Дзякуючы гэтаму маніфэсту, колькасьць людзей з гэтым прозьвішчам перасялілася ў рэґіён Паволжа і зь іншымі сямействамі заснавала калёнію «Гэрцаг» (ням. Herzog).
Пасьля ўтварэньня ЗША, частка носьбітаў гэтага прозьвішча пераехала ў гэту краіну. Пасьля выданьня ўказа Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета СССР «Аб перасяленьні немцаў, якія пражываюць у раёнах Паволжа» ад 28 жніўня 1941 году была праведзена татальная дэпартацыя немцаў з АССР. Гэтым рэпрэсыям падвергнулася і сям’я Дынкель, большасьць членаў былі сасланыя ў Казахстан.
Пасьля сканчэньня Другой сусьветнай вайны частка носьбітаў гэтага прозьвішча рэпатрыявалася ў Нямеччыну.