Дызэль-цягнік
Ды́зэль-цягні́к, дызэль-по́езд — чыгуначны састаў з маторнымі (абсталяванымі цягавымі рухавікамі — дызэлямі) і прычапнымі вагонамі. Выкарыстоўваюцца для прыгарадных і мясцовых зносінаў на неэлектрыфікаваных лініях.
Дызэль-поезд можа складацца з 1-2 маторных (па канцах састава) і 1-4 прычапных вагонаў. У маторным вагоне разьмешчаны кабіна машыніста, сілавая ўстаноўка з дадатковым абсталяваньнем (унутры вагона ці пад нім) і салён для пасажыраў. Для павелічэньня яго пасажыраўмяшчальнасьці рухавік можа быць разьмешчаны пад рамай маторнага вагона. У прычэпным вагоне акрамя пасажырскага салёну можа быць дадатковы пост кіраваньня. Маторны вагон, які выкарыстоўваецца самастойна (без прычапных вагонаў), называецца аўтаматрысай.
Вядучай зьяўляецца пярэдняя каляска. Сілавая перадача звычайна гідраўлічная, гідрамэханічная або мэханічная (пры малой магутнасьці). Канструкцыйная хуткасьць да 120 км/г і больш.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |