Перайсьці да зьместу

Дударскі клюб

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Дуда́рскі клюб — творчае аб’яднаньне музыкаў, якія граюць на дудах, і майстроў, якія вырабляюць гэты інструмэнт. Галоўная мэта — рэгулярна ладзіць вечарыны, дзе б выконвалася дудовая музыка, дзе б танчылі пад гэны інструмэнт, а таксама запрашаць замежных музыкаў. Таксама праводзіць майстар-клясы гульні на дудзе.

Ідэя стварэньня творчага аб’яднаньня такога кшталту ўзнікла пасьля таго, як менская моладзь пачала штотыднёва зьбірацца ў парках места на танцавальныя вечарыны пад дуду.[1] Вечарыны ў межах Дударскага клюбу сталі працягам гэтай традыцыі. Дударскі клюб зьяўляецца цалкам прыватнай ініцыятывай, але мерапрыемствы адкрыты й для дзяржаўных ансамбляў і майстроў.

28 лістапада 2007 году[1] — дата стварэньня Дударскага клюбу, што адбылося ў клюбе «Катакомбы» (Менск, вул. Рабкораўская, 2) — адбылася прэзэнтацыя творчага аб’яднаньня беларускіх майстроў і музыкаў, якія займаюцца адраджэньнем беларускай (ліцьвінскай) дуды. Аўтарамі ідэі выступілі майстры Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Зьміцер Сасноўскі і Дзяніс Сухі.[1] Для стварэньня адпаведнай творчай і традыцыйнай атмасфэры клюб «Катакомбы» быў аздоблены фатаздымкамі беларускіх дудароў 19—20 стст.

Кіраўніком клюбу абраны майстар і музыка, кіраўнік гурта Testamentum Terrae Юрась Панкевіч.[1] Ініцыятыва падтрымана гуртамі, якія выкарыстоўваюць гэты інструмэнт: «Стары Ольса», Testamentum Terrae, Litvintroll, Galiarda, «Келіх кола», «Ліцьвінскі хмель», «Яварына», RR і інш.[1]

  • Юрась Панкевіч — фальклярыст, майстар, дудар (кіраўнік гурта Testamentum Terrae, аўтар артыкулаў аб беларускай аўтэнтычнай тэхніцы граньня на дудзе.[2]
  • Зьміцер Сасноўскі — фальклярыст, дудар (кіраўнік гурта «Стары Ольса»)

Дзейнасьць Дударскага клюбу заклікана планамерна рыхтаваць правядзеньне Дударскіх фэстаў і развіваць ідэю аб вяртаньні традыцыйнай дуды ў якасьці асноўнага музычнага інструмэнта на ўсёй тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага.[1] У межах Дударскага клюбу праводзяцца канцэрты гуртоў, якія выкарытоўваюць дуду, творчыя сустрэчы з музыкамі, прэс-канфэрэнцыі, танцавальныя вечарыны.

На працягу ўсяго году ладзяцца вечарыны й спатканьні:

  • Клюб «Катакомбы» — з кастрычніка па красавік (цяпер не праходзяць)
  • На карчы — пляцоўка ў яблыневым садзе ля ст. метро Ўсход (у летні час) — цяпер на гэтым месцы не ладзяцца (з-за пачатку будаўніцтва)
  • Кавярня «Бастыён» — з кастрычніка па красавік (вечарыны перанесены з клюбу «Катакомбы»)
  • Кавярня «Жар-Птушка» — танцавальныя вечарыны пад дуду
  • Клюб «Сфэра» — танцавальныя вечарыны пад дуду (ладзяцца з 2010 году)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]