Перайсьці да зьместу

Дрогішкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дрогішкі
лац. Drogiški
Населены пункт
Краіна Летува
Павет Панявескі
Раён Ракішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 55°56′06″ пн. ш. 25°53′34,80″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Дрогішкі на мапе Летувы
Дрогішкі
Дрогішкі
Дрогішкі

Дрогішкі (лет. Dragiškis) — вёска ў Летуве, каля ракі Крэўны. Уваходзяць у склад Абельскага староства Ракішкаўскага раёну Панявескага павету.

Дрога, Драга або Драка (Drogo, Drago, Draco) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова дрог- (дорг-) (імёны ліцьвінаў Даргіла, Доргень, Драгат; германскія імёны Drogila, Drogin, Drogat) паходзіць ад бургундзкага drogo 'ваяр'[2] або ад германскага dragan 'несьці, падтрымліваць'[3].

Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[4], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[5]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[6].

У XIX ст. Дрогішкі ўваходзілі ў склад Новааляксандраўскага павету Ковенскай губэрні[7].

  • 1902 год — 9 чалавек[8]
  1. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 420.
  2. 1 2 Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
  3. ↑ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 74.
  4. ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
  5. ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
  6. ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
  7. ↑ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 1. — Warszawa, 1900. S. 439.
  8. ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 204.