Перайсьці да зьместу

Доўгае возера (Ушацкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Доўгае возера
Краіна Беларусь
Плошча 0,21 км²
Плошча вадазбору 5,79 км²
Максымальная глыбіня 5 м
Найбольшая даўжыня 1,32 км
Найбольшая шырыня 0,24 км
Даўжыня берагавой лініі 3 км
Аб’ём вады 0,58 млн м³
Каардынаты 55°14′50.02″ пн. ш. 28°59′42.55″ у. д. / 55.2472278° пн. ш. 28.9951528° у. д. / 55.2472278; 28.9951528Каардынаты: 55°14′50.02″ пн. ш. 28°59′42.55″ у. д. / 55.2472278° пн. ш. 28.9951528° у. д. / 55.2472278; 28.9951528
Доўгае возера на мапе Беларусі
Доўгае возера
Доўгае возера
Доўгае возера

Доўгае возера — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, паміж вёскамі Шалапечына і Асінаўка.

Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Тураўлянка. Плошча Доўгае складае 0,21 км². Найбольшая глыбіня возера — 5 м. Даўжыня возера — 1,32 км, найбольшая шырыня — 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі — 3 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,58 млн м³, плошча вадазбору возера — 5,79 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 8—10 м, знаходзяцца пераважна пад хмызьняком. На захадзе вышыня схілаў складае 6 м, месцамі разараныя. Берагі вадаёма высокія. На ўсходзе берагі зьліваюцца з схіламі, на поўдні і захадзе на пэўных участках берагі сплавінныя.

На поўначы ў Доўгае возера ўпадае ручай з Рукшанскага возера. Таксама Доўгае злучанае ручаём з возерам Плацішна.

  • Доўгае возера // Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1