Дом Кацнэльсон (Бабруйск)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Дом Кацнэльсон | |
Дом Кацнэльсон | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Бабруйск |
| Каардынаты | 53°08′21,21″ пн. ш. 29°13′18,10″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | мадэрн |
| Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь |
Дом Кацнэльсон на мапе Беларусі Дом Кацнэльсон | |
Дом купчыхі Кацнэльсон — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Бабруйску. Знаходзіцца ў Новым Месьце, на гістарычнай Прысутнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры мадэрну. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі. Цяпер тут месьціцца меская бібліятэка.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Драўляны дом купчыхі Кацнэльсон збудавалі ў 1912 годзе. У лістападзе 1918 году тут разьмясьціўся павятовы рэвалюцыйны камітэт, у гонар чаго ў 1958 годзе на будынку павесілі памятную дошку.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры мадэрну. Гэта 1-павярховы Г-падобны ў пляне будынак з мэзанінам. 3-часткавы галоўны фасад вылучаецца двума бакавымі рызалітамі ў выглядзе вежаў з шатровымі пакрыцьцямі складанай формы і завершанымі нізкімі чацьверыкамі. Над цэнтральнай часткай паўавальны аб'ём з круглым акном у цэнтры шчыта.
Плян асноўнага паверху калідорны[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасныя здымкі
- Агульны выгляд
- З двара
- Фрагмэнт
- Шыльды
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Інтэрнацыянальная, 25
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 65.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000057 |