Дніпроўскі нацыянальны гістарычны музэй імя Дзьмітрыя Яварніцкага
Дніпроўскі нацыянальны гістарычны музэй імя Дз. І. Яварніцкага | |
Дніпропетровський національний історичний музей ім. Д. І. Яворницького | |
Месцазнаходжаньне | Дніпро, Украіна |
---|---|
Адрас | праспэкт Дзьмітрыя Яварніцкага, 16 |
Тэматыка калекцыі | гістарычная |
Велічыня калекцыі | 283 тысячы экспанатаў |
Створаны | 1849 г. |
Адкрыты | 1849 |
Дырэктар | Пясчанская Ю.В. (в. а.) |
Геаграфічныя каардынаты | 48°27′20″ пн. ш. 35°03′50″ у. д. / 48.45556° пн. ш. 35.06389° у. д.Каардынаты: 48°27′20″ пн. ш. 35°03′50″ у. д. / 48.45556° пн. ш. 35.06389° у. д. |
Дніпроўскі нацыянальны гістарычны музэй імя Дз. І. Яварніцкага | |
museum.dp.ua |
Дніпро́ўскі нацыяна́льны гістары́чны музэ́й імя Дз. І. Яварні́цкага (па-ўкраінску: Дніпропетровський національний історичний музей ім. Д. І. Яворницького) — музэй у месьце Дніпры, заснаваны ў 1849 року. Экспануюцца калекцыі ад часоў палеаліту да Другой сусьветнай вайны.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У лютым 1849 року ў Кацярынаславе з ініцыятывы дырэктара мясцовай гімназіі Якава Грахава і губэрнатара Андрэя Фабра быў створаны першы музэй краю — так званы «Грамадзкі музэюм Кацярынаслаўскай губэрні». Ён разьмясьціўся ў Пацёмкінскім палацы, які належаў Дваранскаму губэрнскаму сабраньню. Пад час Крымскай вайны (1853—1856) музэй разьмяшчаўся ў будынку Кацярынаслаўскай клясычнай мужчынскай гімназіі (цяпер корпус Мэдакадэміі на Жоўтневай плошчы), якая і стала ягоным сталым месцам перабуваньня да пачатку XX стагодзьдзя[1].
У музэі экспанаваліся археалягічныя знаходкі, старажытнасьці мясцовага краю, каменныя статуі, а таксама рэліквіі Старажытнага Эгіпту і Грэцыі, манэты, узоры розных горных пародаў, палеанталягічныя рэшткі.
У 1860–1900-я рокі безь фінансавай падтрымкі ўлады музэй пачаў занепадаць.
6 траўня 1902 року ў будынку Камэрцыйнай вучэльні (цяпер Дніпроўская аблрада) быў адчынены Абласны музэй імя Аляксандра Поля, ганаровага грамадзяніна Кацярынаслава. Паступова да яго былі дададзеныя зборы першага «грамадзкага музэю» з клясычнай гімназіі, прыватнага музэю А. Поля і калекцыі Дзьмітрыя Яварніцкага[2] ды іншых калекцыянэраў.
Адмыслова для музэю было збудаванае новае памяшканьне паводле аналёгіі з будынкам Гофмана ў Бэрліне. За першае дзесяцігодзьдзе зборы музэю вырасьлі да амаль 10-тысячнай колькасьці археалягічных знаходак розных пэрыядаў і культур, запароскіх казацкіх рэліквіяў, царкоўных старажытнасьцяў, этнаграфічных, нумізматычных, прадметаў жывапісу, вырабаў народна-прыкладнога мастацтва, кніг і дакумэнтаў, фотаматэрыялаў[3].
У 1917—1923 роках музэй папаўняўся прыватнымі калекцыямі, прадметамі з дваранскіх будынкаў, земскіх установаў. У гэты час ён меў назву Народны музэй Кацярынаслаўшчыны. У 1927—1932 роках фонды музэю значна ўзбагаціліся знаходкамі Днепрабудаўскай археалягічнай экспэдыцыі, якую ўзначаліў Дзьмітры Яварніцкі. У тыя гады музэй называўся Днепрапятроўскі краёвы гісторыка-археалягічны музэй[4][5].
У 1940 року, па сьмерці Дзьмітрыя Яварніцкага, музэй быў названы ў ягоны гонар — Днепрапятроўскі гістарычны музэй імя Дз. І. Яварніцкага[6].
Вялікія страты зазнаў музэй пад час Другой сусьветнай вайны. Яго перанесьлі ў будынак Мастацкага музэю на вуліцы Шаўчэнкі, паколькі прыгожы і зручны будынак на цэнтральным праспэкце вырашыў заняць пад сваю штаб-кватэру камэндант места Клёстэрман[7]. Эвакуяваныя на ўсход музэйныя прадметы амаль усе страчаныя, астатнія вывезеныя немцамі. Супрацоўнікі музэю здолелі ўратаваць толькі невялікую частку матэрыялаў[8].
Адраджэньне музэю адбывалася цягам 1970–1980-х рокаў. У 1999 прафэсар Анатоль Фамэнка перадаў музэю сваю калекцыю «Шаўчэнкіяна»[9] з прыкладна 2000 прадметаў.
Экспазыцыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяпер экспазыцыя па гісторыі краю да сучаснасьці налічвае 9 заляў:
- Даўняя гісторыя краю
- Запароскае казацтва
- Кацярынаслаўшчына ў XIX ст.
- Прамысловы пераварот канца XIX — пачатку XX ст.
- Грамадзянская вайна (1917—1920)
- Край у 1920—1939 роках
- Край у Другой сусьветнай вайне (1939—1945)
- Сучасная гісторыя Днепрапятроўшчыны (1945 — цяпер).
Калекцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Археалягічная калекцыя
- Помнікі Старажытнага Эгіпту
- Антычная калекцыя
- Калекцыя казацкіх старажытнасьцяў
- Культавая калекцыя
- Этнаграфічная калекцыя
- Кніжна-архіўныя зборы
- Фота-, фона-, кіна-, відэаматэрыялы
- Калекцыя зброі
- Нумізматыка і баністыка
- Фалерыстычная калекцыя
- Калекцыя гадзіньнікаў
- Музэйная мазаіка
- Мэмарыяльныя прадметы
- Кераміка, парцаляна, шкло
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Бекетова В. М. Яків Дмитрович Грахов — діяч культури та освіти в Катеринославській губернії // Історія і культура Придніпров’я (збірка наукових праць): Збірник праць / — Київ, 2009. — С. 22.
- ^ Кондратьєва І. Д. І. Яворницький як фундатор Катеринославського історичного музею // Дніпропетровський іст.-археографічний збірник. — Дн-ськ: Промінь, 1997. — Вип. І. — С. 511—516.
- ^ Бекетова В. М. Перший музей у Катеринославі (до 150-річчя з дня заснування) // Наддніпрянський іст.-краєзнавчий збірник — Дн-ськ, 1998. — Вип. І. — С. 272—277.
- ^ Абросимова С. Д. Академік Д. І. Яворницький і розвиток музейної справи в Україні (З нагоди 150-річчя Дніпропетровського історичного музею ім. Д. І. Яворницького) // Київська старовина. — 2000. — № 1. — С. 103.
- ^ Дніпрогесівська (Дніпробудівська) археологічна експедиція 1927-32 — Енциклопедія Сучасної України (укр.) esu.com.ua Праверана 2017-11-25 г.
- ^ Абросимова С. Нестор Запорозької Січі. До 150-річчя від дня народження Д. І. Яворницького // Вісн. НАН України. — 2005. — N 5. — С. 55.
- ^ Рижков В. (30 квітня 2009) В Україні німці шукали своє коріння. Під час війни окупанти проводили археологічні розкопки. День. Праверана 13 верасьня 2017 г.
- ^ Дузь Параскева Кузьмівна (1904—198?) (рас.) museum.dp.ua. Дніпропетровський національний історичний музей. Праверана 2017-11-25 г.
- ^ Абрамова Т. Дарунок до двох ювілеїв // Наше місто. — 1999. — 5 берез.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капустіна Н. Дніпропетровський історичний музей імені Д. Яворницького // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2004. — Т. 2 : Г — Д. — С. 415.
- Піскова Е. Катеринославський обласний музей імені О.Поля // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2007. — Т. 4 : Ка — Ком. — С. 139.
- Капустіна Н. І., Івлева С. В. Ми мандруємо музеєм: Путівник по національному історичному музею ім. Д. І. Яворницького для батьків та дітей. — Дніпропетровськ, 2011. — 117 с.
- Запорозькі реліквії в колекції дніпропетровського історичного музею імені Д. І. Яворницького = Dnieper cossack relics in Dniepropetrovsk historicsl museum's collection. — Дніпропетровськ: [б. в.], 1991. — 16 с.