Фалерыстыка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Калекцыя цывільных і вайсковых ордэнаў

Фалеры́стыка (лац. falerae, phalerae — вайсковыя мэталёвыя адзнакі ў выглядзе ўпрыгожаньня, паходзіць ад фалера грэц. φάλαρα — бляхі, бразготкі, назва ўзнагарод рымскіх легіянэраў) — дапаможная галіна гісторыі, што займаецца вывучэньнем гісторыі ўзнагародаў — ардэноў, мэдалёў, значкоў і іншых нагрудных знакаў. Фалерыстыкай таксама называецца і калекцыянаваньне гэтых прадметаў.