Дзёньнік Брыджыт Джонз (фільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзёньнік Брыджыт Джонз
па-ангельску: Bridget Jones's Diary
Жанр рамантычная камэдыя[d], калядны фільм[d], кінакамэдыя[d], экранізацыя раману[d] і мэлядрама[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Заснаваны на Дзёньнік Брыджыт Джонз[d][2]
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Мартын Ўолш[d][1]
Вытворчасьць StudioCanal[d] і Working Title Films[d][4]
Распаўсюд UIP-Dunafilm[d]
Дата выхаду 4 красавіка 2001[5] і 23 жніўня 2001[6]
Працягласьць 97 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 26 000 000 $
Прыбытак 281 929 795 $[10]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Дзёньнік Брыджыт Джонз» (па-ангельску: Bridget Jones’s Diary) — рамантычны камэдыйны фільм 2001 году рэжысэркі Шэран Магуайр. Сцэнар да фільму быў напісаны Рычардам Кэртысам, Эндру Дэвісам і Гэлен Філдынг. Фільм быў вынікам супрацы Вялікабрытаніі, ЗША і Францыі, і грунтуецца на аднайменным рамане Філдынг 1996 году, які паводле сутнасьці ёсьць пераасэнсаваньнем раману «Пыха і перадузятасьць» Джэйн Остын 1813 году. Прэм’ера кінатвору адбылася 4 красавіка 2001 году ў Вялікабрытаніі, а ў шырокі пракат фільм трапіў 13 красавіка таго ж году адначасова ў Вялікабрытаніі і ЗША. Ён назьбіраў больш за 280 мільёнаў даляраў ЗША ва ўсім сьвеце і атрымаў станоўчыя водгукі, а крытыкі падкрэсьлівалі добрае выкананьне сваёй ролі Рэнэ Зэлвэгер, якая атрымала намінацыю на прэмію Оскар.

Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Брыджыт Джонз (Рэнэ Зэлвэгер) 32 гады. Яна самотная і неідэальная кабета, якая непакоіцца пра сваю вагу. Яна працуе памочнікам па рэкляме ў выдавецкай кампаніі ў Лёндане, дзе яна захапляецца фантазіямі аб сваім кіраўніку Дэніеле Клівэры (Г’ю Грант). На навагодняй вечарыне ў сваіх бацькоў Брыджыт пазнаёмілася з прыгожым адвакатам Маркам Дарсі (Колін Фэрт) — сынам сяброў ейных бацькоў. Марк назваў Брыджыт дурніцай і вульгарнай жанчынай, а яна лічыць яго нахабным і грубым. На вечарыне незнарок гераіня падслухала Маркаву крытыку на свой конт, якую ён адрасаваў да сваёй маці. Брыджыт пасьля гэтага пастанавіла сабе перавярнуць уласнае жыцьцё і пачала весьці дзёньнік, каб фіксаваць свае спробы спыніць курэньне, кінуць піць, схуднець і знайсьці свайго хлопца.

Неўзабаве Брыджыт і Дэніел пачалі фліртаваць адзін з адным. Яны вячэраюць разам і Брыджыт закохваецца ў свайго кіраўніка, незважаючы на ягоную рэпутацыю бабздыра. Дэніел распавядае Брыджыт, што ён і Марк раней былі сябрамі, але, калі Марк пакахаўся зь ёйнай жонкай, яны пасварыліся і цяпер ненавідзяць адзін аднаго. Брыджыт і Дэніел пачалі рамантычныя стасункі, а ў хуткім часе іх запрасілі на вялікую сямейную імпрэзу. Пара прыехала за горад на вечарыну за дзень да імпрэзы, але раніцай Дэніел скажаў, што мусіць вярнуцца ў Лёндан, каб папрацаваць, кінуўшы Брыджыт у адзіноце. Калі яна ўвечары вярнулася ў Лёндан, яна знайшла Дэніела з амэрыканскай каляжанкай Ларай (Ліза Барбуша), якая сядзела аголеная. Брыджыт звольнілася з працы, каб больш ня бачыць Дэніела, і ўладкавалася на тэлебачаньне.

На адной зь імпрэзаў шляхі Брыджыт зноў перасякліся з Маркам, які мае стасункі з Наташай (Эмбэт Дэйвіц). Ён прызнаўся Брыджыт, што яна яму насамрэч даспадобы такой, якой яна на самай справе ёсьць. Як праўнік, ён дазваляе Брыджыт зладзіць інтэрвію аб нашумелай справе, чым дапамагае ейнаму прасоўваньню па працы. Таксама Марк прыйшоў ёй на дапамогу, калі яна ладзіла вечарыну ў свой дзень нараджэньня. Здаецца, паміж імі зарадзіліся адносіны, але на вечарыну нечакана завітаў п’яны Дэніел. У выніку мужчыны пабіліся адзін з адным, і Брыджыт сыходзіць ад іх абодвух. Празь нейкі час Брыджыт была вымушаная з бацькамі наведаць імпрэзу ў сям’і Марка, дзе яна даведалася аб хуткіх заручынах Марка і Наташы, а таксама ягоным пераезьдзе ў Нью-Ёрк. Да таго ж бацька выкрылі Брыджыт праўду аб тым, што гэта Дэніел кахаўся з жонкай Марка, а не наадварот, як схлусіў Дэніел. Яна спрабуе спыніць гэта, але Марк пасьля гэтага ўсё ж такі зьехаў у ЗША. Сябры Брыджыт паспрабавалі суцешыць яе, зладзіўшы вандроўку ў Парыж, але каля ейнай хаты зьявіўся Марк. Ён мае намер застацца з Брыджыт, і яна запрасіла яго ў кватэру. Пакуль жанчына мяняла бялізну, Марк пасьпеў заўважыць запісы ў дзёньніку аб ім, дзе ён апісваецца дрэннымі словамі. Марк сышоў. Брыджыт пагналася за мужчынам, бо зразумела, што дзёньнік зашкодзіў ёй і яна зноў страціла каханка. Аднак, на вуліцы яна напаткала Марка з новым чыстым дзёньнікам у руках.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Крытыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes фільм мае ўхваленьне ў 80% зь сярэднім рэйтынгам 6,9/10, базуючыся на 162 рэцэнзіях крытыкаў. На іхную думку, не зважаючы на падбор актораў, роля спагадлівай, сымпатычнай і вясёлай Брыджыт Джонз у выкананьні Рэнэ Зэлвэгер, дадае кінастужкі шарму[11]. Metacritic надаў фільму сярэднеўзважаныя 66 балаў з 100 магчымых, палягаючы на 33 рэцэнзіях кінакрытыкаў, што сьведчыць пра ў цэлым прыхільныя водгукі[12]. Гледачы, апытаныя CinemaScore, надалі фільму адзнаку B+ паводле шкалы ад А да F. Кінакрытык Робэрт Эбэрт надаў фільму адзнаку 3+1⁄2 з магчымых 4 зорак, назваўшы фільм сьмешным і чароўным[13].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]