Народны хор імя Цітовіча
Народны хор Беларусі імя Цітовіча | |
Гады | з 1952 г. |
---|---|
Месца ўтварэньня | Вялікае Падлесьсе, Ляхавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць |
Мова | беларуская, расейская |
Жанр | клясычная музыка |
Удзельнікі | Міхаіл Дрынеўскі, Іван Абразевіч, Юры Паўлішын, Пётар Глушчук |
Былыя ўдзельнікі | Генадзь Цітовіч |
belhor.by |
Нацыяна́льны акадэмі́чны наро́дны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча — музычны калектыў Беларусі, заснаваны 28 лютага 1952 году ў в. Вялікае Падлесьсе (Ляхавіцкі раён, Беларуская ССР) дырыгентам Генадзем Цітовічам у якасьці народнага хору[1]. З 1959 г. месьціцца ў Менску. На 2016 г. улучаў аркестровую, балетную і харавую групы.
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2003 г. — галоўная ўзнагарода міжнароднага фэстывалю «Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі» (Беласток, Польшча)
- 1989 г. — «Срэбраны кубак» міжнароднага фэстывалю «Красавіцкая вясна» (Карэя)
- 1968 г. — вялікі залаты мэдаль 9-га міжнароднага фэстывалю студэнтаў (Баўгарыя)
- 1955 г. — залаты мэдаль 5-га міжнароднага фэстывалю моладзі і студэнтаў (Масква, Расейская СФСР)
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1959—1964 гадах — Беларускі дзяржаўны ансамбль песьні і танцу зь сядзібай у Менску. У 1965—1983 гадах — Дзяржаўны народны хор БССР. У 1983—1987 гадах — Дзяржаўны акадэмічны народны хор БССР. У 1987—2002 гадах — Дзяржаўны акадэмічны народны хор Беларусі імя Генадзя Цітовіча. З 2002 году сучасны назоў — Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Генадзя Цітовіча (НАНХРБ Цітовіча). 10 верасьня 2004 году Савет міністраў Рэспублікі Беларусь Пастановай № 1129 зрабіў хор дзяржаўнай установай[2] (Менск, пл. Парыскай камуны, д. 1). У 2002—2007 гадах хор даваў больш за 60 канцэртаў за год: 2002 год — 74, 2003 год — 71, 2004 год — 72, 2005 год — 72, 2006 год — 62, 2007 год — 76. На 2016 год ад заснаваньня хор выступаў за мяжой у 3 краінах Азіі (Карэя, Кітай, Турэччына), 14 краінах Эўропы (Баўгарыя, Вугоршчына, Летува, Малдова, Нямеччына, Польшча, Расея, Румынія, Славаччына, Сэрбія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Чэхія) і Канадзе.
Кіраўніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мастацкі кіраўнік:
- Генадзь Цітовіч (1952—1974)
- Міхаіл Дрынеўскі (з 1975 г.)
Галоўны хормайстар:
- Генадзь Цітовіч (1952—1973)
- Міхаіл Дрынеўскі (1973—1977)
- Іван Абразевіч(ru) (з 1977 г.)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Дзьве даты // Зьвязда : газэта. — 28 лютага 2012. — № 39 (27154). — С. 7. — ISSN 1990-763x.
- ^ Аб калектыве (гісторыя) // Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г.І. Цітовіча, 2016 г. Праверана 16 чэрвеня 2016 г.