Перайсьці да зьместу

Дзяніс Гружэўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзяніс Гружэўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сакавіка 2000(2000-03-10)[1] (25 гадоў)
Рост 185 см[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020 Менск 0 (0)
2019 Смаргонь 25 (2)
2020 Спадарожнік 24 (2)
2021 Тарпэда-БелАЗ 13 (2)
2022—2024 Шахцёр Салігорск 57 (1)
2025 Дынама Берасьце 1 (0)
2025 Дынама Бранск[d] 11 (1)

Дзяні́с Ві́ктаравіч Гружэ́ўскі (нар. 10 сакавіка 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца расейскага «Дынама» з Бранску.

Выхаванец смаргонскай ДЮСШ, на юнацкім узроўні гуляў за гарадзенскі «Нёман» і акадэмію АБФФ, у 2017 годзе далучыўся да «Менску», дзе на наступны год стаў выступаць за дубль, гуляў таксама ў Юнацкай лізе УЭФА. У лютым 2019 году перайшоў у «Смаргонь»[3], дзе стаў гульцом пачатковага складу дружыны.

У лютым 2020 году стаў гульцом рэчыцкага «Спадарожніка»[4], дзе таксама замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе ўзьняцца да найвышэйшай лігі. Сышоў з каманды ў сьнежні 2020 году[5]. У студзені 2021 году пасьля прагляду падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ»[6]. Дэбютаваў у найвышэйшай лізе 25 красавіка 2021 году, зьявіўшыся на замену напрыканцы сустрэчы супраць «Гомлем» (1:1). У далейшым часам зьяляўся ў стартавым складзе жодзінцаў, але часьцей заставаўся на лаўцы запасных.

У студзені 2022 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр», падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У канцы 2024 году былі чуткі аб мажлівым вяртаньні абаронцы ў «Тарпэда-БелАЗ»[8], але ў сярэдзіне студзеня 2025 году спартовец склаў працоўнае пагадненьне зь берасьцейскім «Дынама»[9]. У жніўні зьмяніў берасьцейскага «Дынама» на расейскае, якое базуецца ў Бранску[10].

У кастрычніку 2016 году гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным турніры, а ў сакавіку 2017 году ў элітных раўндах чэмпіянату Эўропы. У кастрычніку 2018 году быў у складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы, аднак на поле не выходзіў.

«Шахцёр»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]