Дзьмітры Ціхаміраў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Ціхаміраў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 21 красавіка 1999(1999-04-21) (24 гады)
Рост 182 см
Вага 73 кг[1]
Пазыцыя нападнік, паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Ворша
Нумар 9
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020 Менск 2 (0)
2019 Нафтан 14 (3)
2020 Хваля 8 (0)
2020 Ворша 11 (5)
2022 Ворша 2 (0)
2023 Слонім-2017 15 (1)
2024—4 Ворша

Дзьмі́тры Ціхамі́раў (нар. 21 красавіка 1999 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Воршы».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец клюбу «Менск». З 2017 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У кастрычніку і лістападзе 2018 году гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЭФА. Да сэзону 2019 году рыхтаваўся разам з асноўнай камандай «Менску». 5 траўня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць берасьцейскага «Дынама» (1:2).

У ліпені 2019 году далучыўся да наваполацкага «Нафтана»[2], дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2020 году пасьля вяртаньня з арэнды пачаў падрыхтоўку да сэзону ў складзе «Менску»[3], аднак неўзабаве далучыўся да пінскай «Хвалі», якая ў лютым узяла нападніка ў арэнду[4]. У складзе пінскай каманды звычайна выходзіў на замену. У жніўні 2020 году пакінуў «Хвалю»[5] і неўзабаве стаў гульцом «Воршы»[6]. Замацаваўся ў пачатковым складзе каманды, за паўгады забіў 5 галоў у Першай лізе. Па заканчэньні сэзону 2020 году пакінуў аршанскі клюб і выправіўся служыць у войску.

У пачатку 2022 году зноў далучыўся да «Воршы»[7], аднак у красавіку атрымаў траўму і выбыў да сканчэньня сэзону. У жніўні 2023 году далучыўся да «Слоніма-2017»[8]. У лютым 2024 году вярнуўся ў «Воршу»[9].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]