Дзьмітры Сібілёў
| Дзьмітры Сібілёў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 23 ліпеня 2000[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 175 см[3] | |
| Вага | 74 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ніва Доўбізна | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2018 | Дынама Берасьце | 0 (0) |
| 2018—2021 | Рух Берасьце | 35 (1) |
| 2020 | → Крумкачы | 12 (2) |
| 2021 | → Дынама Берасьце | 4 (0) |
| 2021 | → Смаргонь | 13 (0) |
| 2022 | Нафтан | 24 (1) |
| 2023—2024 | Іслач | 29 (0) |
| 2025— | Ніва Доўбізна | 33 (1) |
| Зборныя | ||
| 2019—2021 | Беларусь (да 21) | 3 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дзьмітры Яўгенавіч Сібілёў (нар. 4 чэрвеня 2002 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Нівы» з Доўбізны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец берасьцейскага «Дынама». З 2017 году пачаў выступаць за клюбны дубль, дзе адразу замацаваўся ў пачатковым складзе. 29 ліпеня 2018 году дэбютаваў за «Дынама» ў матчы Кубка Беларусі супраць «Клецка» (2:2, пэн. 2:1), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме. У жніўні 2018 году перайшоў у берасьцейскі «Рух»[4], дзе стаў гуляць у асноўным складзе, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену. Паводле вынікаў сэзону 2019 году дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу.
У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха», у асноўнай камандзе звычайна заставаўся на лаўцы запасных. 28 чэрвеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Белшыны» (3:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У ліпені 2020 году быў аддадзены ў арэнду менскім «Крумкачам»[5], дзе стаў трывала зьяўляцца на полі.
У студзені 2021 году вярнуўся з арэнды ў «Рух»[6]. Неўзабаве стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і ў лютым быў арандаваны гэтым клюбам[7]. У складзе дынамаўцаў звычайна заставаўся на лаве запасных і зрэдку выходзіў на замену ў канцы матчу. У ліпені 2021 году на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[8], дзе стаў часьцей выходзіць у стартавым складзе. У лістападзе 2021 году вярнуўся ў «Рух»[9], аднак у студзені 2022 году паводле пагадненьня бакоў скасаваў дамову з клюбам[10].
У пачатку 2022 году праходзіў прагляд у бабруйскай «Белшыне», а ў сакавіку стаў гульцом наваполацкага «Нафтану»[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе і дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў «Нафтан»[12] і выправіўся на прагляд у «Іслач»[13], у студзені 2023 году падпісаўшы кантракт з прысталічным клюбам[14]. На пачатку выступаў у складзе каманды даволі рэгулярна, але першую частку сэзону 2024 году прапусьціў праз траўму. Пасьля ня здолеў замацавацца ў складзе, у выніку чаго пазаканчэньні сэзону зышоў зь «Іслачы»[15]. У сярэдзіне сакавіка 2025 году падпісаў кантракт зь «Нівай»[16].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]26 сакавіка 2019 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць зборнай Летувы (1:0).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://dynamo-brest.by/team/second-team/midfielders/dmitriy-sibilev
- ↑ https://fcisloch.by/player.asp?id=Dmitrij-Sibilev-666&season=2024MEN
- 1 2 https://www.teams.by/-/player-220216/
- ↑ 38-летний Ковалюк перешел в «Рух». Ранее сообщалось, что игрок завершил игровую карьеру
- ↑ Полузащитник «Руха» Сибилев перешел в «Крумкачы» на правах аренды до конца сезона
- ↑ Шубович и Сибилёв вернулись из аренды Архівавана 25 студзеня 2021.
- ↑ Брестское "Динамо" арендовало у "Руха" Сибилева и Орешкевича
- ↑ "Сморгонь" арендовала еще четверых игроков
- ↑ Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь"
- ↑ "Рух" расстался с Сибилевым
- ↑ Никита Костомаров остаётся в «Нафтане»
- ↑ Еще четыре игрока покинули "Нафтан" (рас.) Праверана 2023-01-12 г.
- ↑ Футбол. Cугак, Сибилев и Гулецкий тренируются с "Ислочью" (рас.) Праверана 2023-01-12 г. Архіўная копія ад 12 студзеня 2023 г.
- ↑ "Ислочь" усилилась Дмитрием Сибилевым (рас.) Праверана 2023-01-26 г.
- ↑ Дмитрий Сибилев расстался с "Ислочью" (рас.). Football.by (2024-12-28). Праверана 2025-03-07 г.
- ↑ Дмитрий Сибилев подписал контракт с «Нивой» (рас.). Белорусский футбол. Праверана 2025-04-21 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Берасьці
- Футбалісты клюбу «Ніва» Доўбізна
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Смаргонь»
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты