Перайсьці да зьместу

Дзьмітры Лясьняк

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дзьмітры Лясьняк
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 6 сакавіка 2004(2004-03-06)[1] (22 гады)
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Хваля
Нумар 55
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022—2025 Дынама Берасьце 16 (0)
2024 Ніва Доўбізна 32 (2)
2025 Маладэчна-2018 8 (0)
2025 Хваля 15 (1)
2026—4 Хваля

Дзьмі́тры Лясьня́к (нар. 6 сакавіка 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Хвалі».

Выхаванец берасьцейскай СДЮШАР-8. З 2018 году гуляў за юнацкія каманды мясцовага «Дынама», гэтак у 2020 годзе пачаў выступаць за клюбны дубль. У пачатку 2021 году разам з акадэміяй дынамаўцаў перайшоў у берасьцейскі «Рух», дзе таксама стаў выступаць за дубль. У пачатку 2022 году «Рух» зьняўся з чэмпіянату Беларусі, але паўабаронца працягваў выступаць за каманду клюбу ў юнацкім першынстве. У чэрвені 2022 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама», падпісаўшы двухгадовы кантракт[2]. 10 ліпеня 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» (0:1). У далейшым працягваў рэгулярна зьяўляцца ў асноўнай камандзе, нярэдка ў стартавым складзе. У студзені 2023 году склаў новае двухгадовае працоўнае пагадненьне з «Дынама»[3]. У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ніву» з Доўбізны[4]. Сэзон 2025 году пачаў у арэндзе ў «Маладэчна-2018», згуляўшы за каманду ў першай палове Найвышэйшай лігі восем матчаў. Улетку на правах арэнды перайшоў у першалігавую «Хвалю»[5]. Па заканчэньні сэзону пакінуў каманду, але на пачатку 2026 году падпісаў з «Хваляй» аднагадовы кантракт[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]