Дзьмітры Барысаў
| Дзьмітры Барысаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 студзеня 1995[1] (30 гадоў) | |
| Рост | 186 см | |
| Вага | 79 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Мёры[d] | |
| Нумар | 12 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016 | Нафтан | 20 (4) |
| 2017—2018 | Дынама Берасьце | 5 (1) |
| 2019 | Нёман Горадня | 2 (0) |
| 2019—2021 | Нафтан | 53 (3) |
| 2022 | Смаргонь | 18 (3) |
| 2023— | Мёры[d] | 25 (4) |
| Зборныя | ||
| 2016 | Беларусь (да 21) | 5 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дзьмітры Барысаў (нарадзіўся 8 студзеня 1995 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Мёраў».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. Перад сэзонам 2016 году пачаў трэнавацца разам з асноўнай камандай навапалачанаў. У Найвышэйшай лізе дэбютаваў 10 красавіка 2016 году, выйшаўшы на замену другім тайме матчу супраць мазырскай «Славіі» (0:1). Неўзабаве замацаваўся ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы «Нафтана».
Па заканчэньні сэзону цікавасьць да абаронцы зьявілася ў клюбаў расейскай ФНЛ, аднак у сьнежні 2016 году Барысаў падпісаў трохгадовы кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[3]. Ня здолеў замацавацца ў асноўным складзе «Дынама», выступаў пераважна за дубль. У чэрвені 2017 году атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону. У сэзоне 2018 нгоду зноў пераважна выступаў за дубль, толькі ў двух апошніх матчах сэзону згуляў па 90 хвілінаў у асноўнай камандзе.
У студзені 2019 году пасьля прагляду стаў гульцом гарадзенскага «Нёмана»[4]. Згуляў за асноўную каманду гарадзенцаў у першых двух матчах сэзону, пасьля чаго пачаў выступаць толькі за дубль. У ліпені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў гарадзенскую каманду[5] і неўзабаве вярнуўся ў «Нафтан»[6]. Замацаваўся ў асноўным складзе наваполацкай каманды, гуляў пераважна ў пачатковым складзе. У сакавіку 2022 году далучыўся да «Смаргоні»[7], дзе замацаваўся ў асноўным складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У лютым 2023 году пакінуў смаргонскі клюб[8]. Сэзон 2023 году пачаў у складзе «Мёраў» у Другой лізе.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У траўні 2016 году быў упершыню выкліканы ў моладзевую зборную Беларусі[9], дзе дэбютаваў 1 чэрвеня ў таварыскім матчы супраць зборнай Македоніі (1:1). Усяго за моладзевую зборную згуляў ува 5 матчах, у якіх праводзіў на полі 90 хвілінаў на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нафтан | 2016 | Найвышэйшая ліга | 20 | 4 |
| Дынама Берасьце | 2017 | Найвышэйшая ліга | 3 | 0 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 2 | 1 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Dmitri Borisov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б https://www.pressball.by/footballstat/dmitri_borisov/
- ^ Игравший за «Нафтан» Дмитрий Борисов стал футболистом брестского «Динамо»
- ^ «Неман» объявил о подписании контракта с Дмитрием Борисовым
- ^ «Неман» подписал Дударя и расстался с Борисовым
- ^ Ряды «Нафтана» пополнили Борисов и Тихомиров
- ^ Дмитрий Борисов перешел из «Нафтана» в «Сморгонь»
- ^ Футбол. Дмитрий Борисов покинул «Сморгонь» (рас.) Праверана 2023-02-17 г. Архіўная копія ад 17 лютага 2023 г.
- ^ U-21. Лисакович, Корзун, Савицкий и еще 15 игроков «молодежки» вызваны на товарищеский матч против Македонии
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)