Дзень H (Ісьляндыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Дзень H (па-ісьляндзку: H-dagurinn ад ісьл. Hægri umferð — правабаковы рух) — дата 26 траўня 1968, калі ў Ісьляндыі адбыўся пераход на правабаковы дарожны рух[1]. Фармальна пераход адбыўся а 6:00 гадзіне ранку.

Зварот да ўраду пра адмову ад левабаковага руху быў прыняты ісьляндзкім парлямэнтам 13 траўня 1964[2]. Адказным за падрыхтоўку пераходу быў прызначаны Камітэт дарожнага руху (ісьл. Umferðarnefnd). Болей за 33 мільёны крон спатрэбілася на пераабсталяваньне аўтобусаў, і яшчэ 12 мільёнаў на замену інфраструктуры. Уначы на 26 траўня былі замененыя 1662 дарожныя знакі па ўсёй краіне, а агулам спатрэбілася замена 5727 знакаў[3].

Адзінай ахвярай пераходу стаў хлопчык-раварыст, які зламаў сабе нагу[4].

Згодна з тэорыяй гамэастазу рызыкі(en) колькасьць ДТЗ на пэўны час зьменшылася за кошт таго, што кіроўцы напачатку езьдзілі больш асьцярожна, прызвычайваючыся да нязвыклага руху[5].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hægri umferð á Íslandi // Morgunblaðið. — 26. maí 1968. — С. 1.
  2. ^ Hægri handar akstur — H-dagurinn // Umferð. — 7. árgangur 1964. — С. 3.
  3. ^ Munið — við erum dll byrjendur // Morgunblaðið. — 26. maí 1968. — С. 3.
  4. ^ New York Times, 28 May 1968, p. 94
  5. ^ Wilde, Gerald J.S. The theory of risk homeostasis // Target Risk. — Toronto: PDE Publications, 1994. — ISBN 978-0969912408