Дзень абаронцы Ўкраіны
Дзень абаронцы Ўкраіны (па-ўкраінску: День захисника України) — дзяржаўнае сьвята Украіны, адзначаецца 14 кастрычніка. Прынятае ў 2014 годзе. З 2015 году гэты дзень ва Ўкраіне непрацоўны.
Сьвята Пакроў Прасьвятой Багародзіцы, што адзначаецца 14 кастрычніка, для запароскіх казакаў быў вялікім сьвятам. Менавіта ў гэты дзень абіраліся новыя старшыні.
Афіцыйны статус[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
14 кастрычніка 2014 году Загадам прэзыдэнта Ўкраіны быў заснаваны «Дзень абаронцы Ўкраіны».
Адначасова быў адменены загад 2009 году, згодня зь якім 23 лютага адзначалася як Дзень абаронцы Айчыны[1].
5 сакавіка 2015 году Вярхоўная рада Ўкраіныабвесьціла 14 кастрычніка выходным днём[2].
10 кастрычніка 2015 году ўнесены зьмены ў загад прэзыдэнта ад 23 жніўня 2004 году «Аб Дне Дзяржаўнага Сьцяга Ўкраіны». Сьпіс дзяржаўных сьвятаў, падчас якіх мясцовым ўладам, прадпрыемствам і арганізацыямпрапаноўвалася вывешваць Дзяржаўны сьцяг Украіны, дапоўніўся Днём абаронцы Ўкраіны[3].
12 кастрычніка 2015 году Нацыянальны банк Украіны ўвёў у зварот 50 тыс. памятных манэтаў «День захисника України» наміналам 5 грывен[4].