Джонатан бэн Ёзэф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джонатан бэн Ёзэф
іўрыт. יונתן בן יוסף, ідыш יונתן בן יוסף
Род дзейнасьці рабін, астраномія
Дата нараджэньня 17 стагодзьдзе
Месца нараджэньня Гарадзенскі павет, Рэч Паспалітая
Дата сьмерці 18 стагодзьдзе
Месца сьмерці невядома
Занятак астраном і рабін

Джонатан бэн Ёзэф (іўрыт. יונתן בן יוסף, ідыш יונתן בן יוסף) — вялікалітоўскі рабін і астраном, нарадзіўся ў ваколіцах Горадні (Гарадзенскі павет). Вывучаў астраномію й матэматыку, ведаў Талмуд.

З 1710 году Джонатан зь сям'ёй жыў у вясковай мясцовасьці праз эпідэмію чумы, якая ахапіла шматлікія гарады ВКЛ. Ён паабяцаў, што калі выжыве, то будзе распаўсюджваць свае веды па астраноміі сярод сваіх адзінаверцаў. Каб выканаць гэты абяцанак, ён зьехаў у Нямеччыну. Там у 1725 годзе ён пазнаёміўся зь бібліёґрафам Вульфам.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джонатан бэн Ёзаф быў аўтарам трактату «Yeshu'ah be-Yisrael». У 1720 годзе ў мястэчку Офэнбах ён выдаў нататку да астранамічнай працы Абрагама бэн Гія, у гэтым жа годзе — нататку да законаў Майманіда (у Франкфурту-на-Майне).

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]