Білінгвізм
Білінгві́зм або двухмо́ўе (ад лац. bi «двойчы» і лац. lingua «мова») — папераменнае карыстаньне дзьвюма мовамі. Калі ва ўжытку знаходзяцца тры й больш моваў, прынята гаварыць пра шматмоўе або полілінгвізм[1].
Білінгвізм як складаная зьява дасьледуецца ў розных аспэктах, зь якіх асноўныя: псыхалягічны, пэдагагічны, сацыялінгвістычны. Псыхалягічны аспэкт двухмоўя зьвязаны з асаблівасьцямі псыхалягічнага складу індывіда, зь яго разумовымі здольнасьцямі, эмацыянальнай прыстасаванасьцю, з праблемай пераключэньня з аднаго моўнага коду на другі. Пэдагагічны бок білінгвізму закранае розныя аспэкты навучаньня другой мовы, у тым ліку і ўплыў адной мовы на працэс засваеньня другой. Сацыялінгвістычны аспэкт двухмоўя ахоплівае кола пытаньняў, зьвязаных з вывучэньнем адносінаў «білінгвізм — грамадзтва», такіх як: сфэра выкарыстаньня першай і другой мовы; ступень авалодваньня мовамі; разьмеркаваньне камунікацыйных функцыяў паміж мовамі; кантынгент ахопленых двухмоўем чальцоў соцыюму і шырыня выкарыстаньня другой мовы, сьвядомае ўмяшаньне грамадзтва ў моўныя працэсы і г. д.
Пры фармаваньні двухмоўя з блізкароднасных моваў, і пры нізкай моўнай кампэтэнтнасьці білінгва (носьбіта дзьвюх моваў), можа ўзьнікаць моўная інтэрфэрэнцыя.
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- пражываньне ў дзяржаве, дзе родная мова ня ёсьць дамінантай;
- зацікаўленасьць у замежнай мове;
- неабходнасьць засвоіць другую мову дзеля справы, збору зьвестак або забавы;
- навучаньне ў замежнай мове;
- перасяленьне ў краіну, дзе мясцовая мова шануецца ня больш за родную;
- выхаваньне за мяжой у грамадзе з роднаю моваю;
- пражываньне ў памежжы аднолькава шанаваных моваў;
- ужываньне бацькамі розных моваў або мовы адрознай ад мовы грамады;
- частыя ўзаеміны ў грамадзе на розных мовах пры аднолькавай іх шанаванасьці;
- засваеньне другой мовы адным з бацькоў;
- вывучэньне мовы тэкстаў, шанаваных у сваім веравызнаньні;
- шлюб з асобаю, у сям’і якой родная мова не ўжываецца.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Энцыклапедыя «Беларуская мова», 1994. С. 174.