Дар’я Навумава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Навумава.
Olympic pictogram Weightlifting.png Дар’я Навумава
Rio silver medallists 2016 stamp of Belarus.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяДар’я Сяргееўна Навумава
Нарадзілася26 жніўня 1995 (23 гады)
Патока, Магілёўская вобласьць
ГрамадзянстваБеларусь
Рост165 см
Вага75 кг
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяцяжкая атлетыка
Цяперашнія трэнэры
  • Мікалай Санько
  • Алена Цеплякова
  • Міхаіл Рабікоўскі
  • Валеры Сізінок

Да́р’я Сярге́еўна Наву́мава (нар. 26 жніўня 1995 году, вёска Патока, Клічаўскі раён Магілёўскай вобласьці, Беларусь) — беларуская цяжкаатлетка, срэбная алімпійская прызэрка 2016 року ў катэгорыі да 75 кг[1].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дар’я Навумава нарадзілася ў вёсцы Патока Клічаўскага раёну. Навучалася ў Слабодзкай базавай школе[2]. Да 10 клясы займалася штурханьнем ядра і кіданьнем дыску, пасьля перайшла ў цяжкую атлетыку. Скончыла Бабруйскую вучэльню алімпійскага рэзэрву. Студэнтка факультэту фізычнага выхаваньня Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Аркадзя Куляшова[3].

Жыве ў Бабруйску.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютавала на міжнароднай арэне ў 2012 року на чэмпіянаце Эўропы сярод юнакоў у катэгорыі да 69 кг. Надалей выступае ў катэгорыі да 75 кг.

Рок Спаборніцтва Месца Вагавая катэгорыя Рывок,
кг
Штуршок,
кг
Сума,
кг
Месца
2014 Чэмпіянат Эўропы па цяжкай атлетыцы Тэль-Авіў, Ізраіль да 75 кг 108 133 241 4
2015 Чэмпіянат сьвету па цяжкай атлетыцы Г’юстан, ЗША да 75 кг 115 142 257 5
2016 Алімпійскія гульні Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія да 75 кг 116 142 258 2

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Darya Naumava(анг.) Rio2016 Праверана 15 жніўня 2016 г.
  2. ^ Леди «железных игр»: кличевлянки на деле доказали, что штанга им по плечу(рас.) Спортивная жизнь. Сцяг саветаў (20 траўня 2013). Праверана 15 жніўня 2016 г.
  3. ^ Белоусов, Алексей (12 жніўня 2016) Первая медалистка Беларуси Дарья Наумова из многодетной деревенской семьи(рас.). Комсомольская правда в Беларуси. Праверана 15 жніўня 2016 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дар’я Навумавасховішча мультымэдыйных матэрыялаў