Даніель Піета
| Даніель Піета | ||
|---|---|---|
| Рост | 182 см | |
| Вага | 90 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Кідок/Ловы | левы[d] | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 9 сьнежня 1986[1] (38 гадоў) | |
| Месца нараджэньня |
| |
| Клюб | Інгальштат | |
| Выступаў за | ||
| Нацыянальная зборная | ||
| Гульнявая кар’ера | 2004 — цяпер | |
Даніель Піета (па-нямецку: Daniel Pietta; нарадзіўся 9 сьнежня 1986 году, Крэфэльд, Нямеччына) — нямецкі хакеіст, гулец клюбу «Інгальштат» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Піета пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў моладзевым складзе роднага клюбу «Крэфэльд Пінгвін» у 2001 годзе. Падчас выступу ў моладзевай лізе Даніель быў адным з самых актыўных гульцоў. У сэзоне 2004—2005 гадоў нечакана для ўсіх Даніель перайшоў на правах арэнды ў клюб ніжэйшай лігі «Фюхсэ». Большую частку сэзону Піета не паказваў сваіх бамбардзірскіх якасьцяў, у выніку набраў толькі 19 пунктаў за сэзон.
У сэзоне 2005—2006 гадоў нападнік зноўку вярнуўся ў свой родны клюб, дзе атрымаў цьвёрдае месца ў асноўнай камандзе. Кантракт з клюбам быў падоўжаны да 2014 году.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны Даніель стаў удзельнікам чэмпіянату сьвету 2012 году.