Аркгэм
Аркгэм (па-ангельску: Arkham) — выдумленае места ў штаце Масачусэтс, ЗША. Упершыню згадваецца Гаўардам Лаўкрафтам. З тых часоў стаў неад’емнай часткай мітаў Ктулху.
Асноўныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дакладная лякацыя Аркгэма невядомая, але ведама, што ён знаходзіцца недалёка ад Інсмута й Даньвіча. Падчас вывучэньня твора Лаўкрафта можна выказаць здагадку, што Аркгэм ляжыць на поўначы ад Бостана й, імаверна, знаходзіцца ў вакрузе Эсэкс. Прататыпам Аркгэма, мажліва, паслужыла рэальнае (і таксама часта згадванае ў Лаўкрафта) места Салем.
Праз Аркгэм працякае рака Міскатонік. У Аркгэме разьмешчаны знакаміты Міскатанікскі ўнівэрсытэт, які неаднаразова іграў ролю ў твораў Лаўкрафта. Асноўнае друкаванае выданьне — «Аркгэм Эдвэртайзэр» — распаўсюджваецца таксама і ў Даньвічы. Да 1880 году яно называлася «Аркгэмская ґазэта».
Акрамя ўнівэрсытэту, заслугоўваюць увагі такія арґанізацыі, як Аркгэмскае гістарычнае таварыства й Аркгэмскі вар’яцкі дом.
Аркгэм — места, якое захоўвае нямала таямніцаў. Рэгулярныя зьнікненьні дзяцей, якія тлумачацца чалавечымі ахвярапрынашэньнямі, — далёка не адзіны прыклад.
Аркгэм у творчасьці Лаўкрафта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аркгэм і зьвязаныя зь ім паняцьці ўвесь час зьяўляюцца ў творчасьці Лаўкрафта. Вось некаторыя са згадак:
- «Карцінка ў старой кнізе» (1920 г.) — першая згадка Аркгэма й Міскатоніка.
- «Ґэрбэрт Ўэст — рэаніматар» (1921—1922 гг.) — першая згадка Міскатанісцкага ўнівэрсытэту
- Фільм «Неназыванае» (1923 г.)
- «Колер зь іншых сьветаў» (1927 г.)
- «Жах Данвіча» (1928 г.)
- «На гарах Вар’яцтва» (1931 г.) — адзін з караблёў экспэдыцыі носіць назву «Аркгэм», іншы — «Міскатонік», ды й сам галоўны герой родам з гэтага таямнічага места
- «Сьцень над Інсмутам» (1931 г.) — першая згадка Аркгэмскага гістарычнага таварыства.
- «Мроі ў вядзьмарскім доме» (1932 г.)
- «Брама срэбнага ключа» (1932—1933 гг.)
- «Пачвара на парозе» (1933 г.) — першая згадка Аргэмскага вар’яцкага дома.
- «Цень зь ліхалецьця» (1934—1935 гг.) — галоўны герой родам з Аркгэму, сярэдні ягоны сын — прафэсар Міскатанійскага ўнівэрсытэту.
|