Дана Рэйзьніецэ-Азола

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дана Рэйзьніецэ-Азола
Dana Reizniece-Ozola
Міністар фінансаў Латвіі
11 лютага 2016 — цяперашні час
Прэм’ер-міністар: Марыс Кучынскіс
Папярэднік: Яніс Рэірс
Міністар эканомікі Латвіі
5 лістапада 2014 — 11 лютага 2016
Прэм’ер-міністар: Лаймдата Страўюма
Папярэднік: Вячаслаўс Дамброўскіс
Наступнік: Арвілс Ашэрадэнс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 6 лістапада 1981 (42 гады)
Кулдыга, Латвійская ССР
Партыя: Дзеля Латвіі і Вэнтсьпілсу
Адукацыя: Вэнтсьпілскі ўнівэрсытэцкі коледж
Рыская найвышэйшая школа права
Міжнародны касьмічны ўнівэрсытэт

Дана Рэйзьніецэ-Азола (па-латыску: Dana Reizniece-Ozola; нар. 6 лістапада 1981 году, Кулдыга) — латвійская палітычная дзяячка і шахістка, міністарка фінансаў Латвіі. Дэпутат Сойму Латвіі 10, 11 і 12 скліканьняў.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэйзьніецэ-Азола працавала ў Вэнтсьпілсе ў досьледным цэнтры і прамысловай інвэстыцыйнай кампаніі. У 2006—2014 роках была дарадцай, сябрам Рады і старшынькай Вэнтсьпілскага парку высокіх тэхналёгіяў(en). У мескай радзе Вэнтсьпілсу была старшынёй інвэстыцыйнага аддзелу.

Скончыла Політэхнічны ўнівэрсытэт дастасоўных навук у Хямэ(fi) (Фінляндыя) па спэцыяльнасьці «міжнародная справа», вывучала права ў Коледжы права і мовазнаўства Вэнтсьпілскага ўнівэрсытэцкага коледжу. Мае званьне прафэсійнага магістра па перакладзе і тэрміналёгіі Вэнтсьпілскага ўнівэрсытэцкага коледжу і арганізатарскага магістра справавога адміністраваньня Міжнароднага касьмічнага ўнівэрсытэту (Францыя).

Абіралася дэпутаткай у Сойм Латвіі 10, 11 і 12 скліканьняў, дзе была старшынёй камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, сябрай камісіі па прававых пытаньнях і камісіі па эўрапейскіх пытаньнях. Сяброўка партыі Дзеля Латвіі і Вэнтсьпілсу ў Зьвязе зялёных і сялянаў.

З 2016 року займае пасаду міністаркі фінансаў Латвіі.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кіравала некалькімі праектамі па спадарожнікавых і касьмічных тэхналёгіях, у тым ліку па стварэньні першага латвійскага спадарожніку «Venta-1» у ПВТ Вэнтсьпілсу.

Дана Рэйзьніецэ-Азола — двойчы юніёрская чэмпіёнка Эўропы і сьвету па шахматах, грасмайстарка.

Спартовая кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дана Рэйзьніецэ-Азола перамагала на жаночым чэмпіянаце Латвіі па шахматах у 1998, 1999, 2000 і 2001 роках. У 1998 і 1999 перамагала на чэмпіянаце Эўропы да 18 гадоў. Выступала за краіну на Шахматных Алімпіядах 1998, 2000, 2004, 2006, 2010, 2012, 2014, 2016 рокаў[1] і камандным чэмпіянаце Эўропы 1999, 2001, 2011, 2015 рокаў[2].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замужам за Андрысам Азолсам, дырэктарам Агенцтва па інвэстыцыях і разьвіцьці Латвіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Wojciech Bartelski Women's Chess Olympiads: Dana Reizniece. OlimpBase. Праверана 2011-10-20 г.
  2. ^ Wojciech Bartelski European Women's Team Chess Championship: Dana Reizniece. OlimpBase. Праверана 2011-10-20 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Папярэднік
Яніс Рэірс
Міністар фінансаў Латвіі
2016—
Наступнік
'