Дайкі Хасімота
Дайкі Хасімота | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | па-японску: 橋本 大輝 |
Нарадзіўся | 7 жніўня 2001[1] (23 гады) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | спартовы гімнаст |
Да́йкі Хасімота (па-японску: 橋本 大輝; 7 жніўня 2001 году) — японскі гімнаст, шматразовы алімпійскі чэмпіён і чэмпіён сьвету. Мае мянушку Містэр Бясконцая Цягавітасьць.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэбютаваў на чэмпіянатах сьвету ў Штутгарце ў 2019 годзе, дзе ў складзе каманды здабыць бронзавы мэдаль у шматборстве[2]. Сапраўдны прарыў спартовец зьдзейсьніў у 2021 годзе на чэмпіянаце Японіі. У шматборстве Хасімота зарабіў 88,532 пунктаў, што было найвышэйшым паказьнікам сьвету таго году, пакуль яго не пераўзвысіў кітайскі атлет Чжан Бахэн на кітайскім алімпійскім адборы. Гімнаст браў удзел яшчэ ў некалькіх айчынных спаборніцтваў, дзе таксама меў добрыя вынікі. У выніку Хасімота быў запрошаны да алімпійскай каманды краіны.
На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году, якія ладзіліся ў Токіё ў 2021 годзе, Хасімота ў складзе зборнай у камандным заліку здабыў срэбраны мэдаль, адстаўшы ад каманды расейскіх атлетаў усяго на 0,103 пункты[3]. Ён таксама здабыў два залатыя мэдалі ў індывідуальным шматборстве і на ашэстку, што зрабіла яго найбольш пасьпяховым гімнастам на гульнях у Токіё. Хасімота таксама ў свае 19 гадоў стаў другім наймаладзейшым японскім атлетам пасьля Кендза Сіраі, які здабыў каманднае золата у 2016 годзе і быў маладзейшы Хасімота на шэсьць дзён. У 2022 годзе гімнаст удала абараніў свой тытул чэмпіёна краіны ў шматборстве, крыху пазьней, але ў тым жа годзе, паказаў свой найлепшы вынік у 88,331 пунктаў. На чэмпіянаце сьвету па спартовай гімнастыцы 2022 году ў Лівэрпулі ў камандных заліку японская дружына разам з Хасімота фінішавала другой пасьля кітайцаў. У асабістым заліку спартовец быў другім у вольных практыкаваньнях і ашэстку. На чэмпіянаце сьвету ў наступным годзе спартовец блага пачаў турнір, але ў камандным фінале ўпершыню з 2015 году заваяваў для Японіі залатыя мэдалі. Гэтак жа наймацнейшым у шматборстве гімнаст стаў у індывідуальным заліку ды здабыў свой першы залаты мэдаль чэмпіянатаў сьвету на ашэстку, выканаўшы адное з найлепшых практыкаваньняў у сваёй кар’еры.
Хасімота ўваходзіў склад каманды, якая прадстаўляла Японію на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы, поруч з Ватару Танігава, Сінасуке Ока, Кадзума Кая і Такаакі Сугіна[4]. Каманда здабыла залатыя мэдалі ў шматборстве, абышоўшы даўняга суперніка зборную Кітаю[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Hashimoto Daiki
- ^ «Artistic Gymnastics KAYA Kazuma». Tokyo 2020 Olympics.
- ^ «Russian Athletes Edge Japan for Men’s Gymnastics Gold Medal». Sports Illustrated.
- ^ а б «Olympics: Japan edges China to win gymnastics team gold in Paris». Kyodo News+.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце Міжнароднай гімнастычнай фэдэрацыі.