Сінасуке Ока
Сінасуке Ока | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | па-японску: 岡慎之助 |
Нарадзіўся | 31 кастрычніка 2003[1][2] (21 год) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | гімнаст |
Сінасуке Ока (па-японску: 岡 慎之助; 31 кастрычніка 2003 году) — японскі гімнаст.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ока дэбютаваў на юніёрскім чэмпіянаце Азіі 2018 году, дзе адразу здабыў некалькі мэдалёў. Гэтак жа ён выступіў на юніёрскім чэмпіянаце сьвету ў 2019 годзе. На дарослым чэмпіянаце Японіі па спартовай гімнастыцы 2021 годзе ён быў толькі 60-м у шматборстве[4], але ўжо ў 2023 годзе на айчынным першынстве быў ужо дзясятым[5]. У тым жа 2023 годзе японец нечакана здабыў перамогу на чэмпіянаце Азіі ў індывідуальным шматборстве, а таксама быў другім у індывідуальным заліку ў шматборстве, на брусах і ашэстку.
Ока пачаў сэзон 2024 году на чэмпіянаце Японіі, дзе выйграў срэбраны мэдаль у шматборстве, саступіўшы першы радок Дайкі Хасімоту[6]. У выніку спартовец атрымаў месца ў алімпійскай зборнай Японіі[7], якая ў камандным спаборніцтве здабыла залатыя мэдалі, перамогшы свайго даўняга суперніка зборную Кітаю[8]. Ужо праз два дні Ока стаў алімпійскіх чэмпіёнам у асабістым заліку шматборства.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.gymnastics.sport/asset.php?id=fidb_8363
- ^ а б https://jwchgyor2019.hu/media/files/C32GA_Entry_List_By_NOC_Men_MenJun.pdf
- ^ а б https://gymnastics.sport/site/athletes/bio_detail.php?id=44813&type=licence
- ^ Hopkins, Lauren (20.04.2021). «2021 All-Japan Championships Men’s Results». The Gymternet.
- ^ Hopkins, Lauren (25.04.2023). «2023 All-Japan Championships Men’s Results». The Gymternet.
- ^ Hopkins, Lauren (16.04.2024). «2024 All-Japan Championships Men’s Results». The Gymternet.
- ^ Kano, Shintaro (19.05.2024). «NHK Trophy 2024 gymnastics: Oka Shinnosuke seizes the day and a quota for Paris Games». Paris 2024.
- ^ «Olympics: Japan edges China to win gymnastics team gold in Paris». Kyodo News+.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце Міжнароднай гімнастычнай фэдэрацыі.