Перайсьці да зьместу

Чжан Бахэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чжан Бахэн
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-кітайску: 张博恒
Нарадзіўся4 сакавіка 2000(2000-03-04) (24 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяспартовы гімнаст

Чжан Бахэн (па-кітайску: 张博恒; 4 сакавіка 2000 году) — кітайскі гімнаст.

У 2015 годзе Галоўная ўправа спорту Кітаю надала гімнасту званьне элітныага спартоўца нацыянальнай клясы. На чэмпіянаце Кітаю па спартовай гімнастыцы 2021 году быў у камандзе Хэнаню. У фіналах каманднага шматборства здабыў срэбраны мэдаль, а ў індывідульных вольных практыкаваньнях стаў найлепшым. У выніку быў уключаны ў алімпійскую трэнавальную каманду[2], аднак на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году быў толькі запасным спартоўцам[3].

На чэмпіянаце сьвету па спартовай гімнастыцы 2021 году заняў другое месца на кольцах і паралельных брусах[4]. У фінале індывідуальнага шматборства здабыў залаты мэдаль, апярэдзіўшы японца Дайкі Хасімота і ўкраінца Ільлю Коўтуна[5]. Ужо праз год на наступным чэмпіянаце сьвету саступіў Хасімоце золата ў індывідуальных шматборстве, але быў у складзе дружыны-пераможцы каманднага шматборства. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году здабыў два срэбраных мэдаля ў шматборстве, як у індывідуальным заліку, гэтак і камандным.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Профіль на сайце Міжнароднай гімнастычнай фэдэрацыі.