Перайсьці да зьместу

Хіюмаа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Дагё»)
Хіюмаа
Месца Балтыйскае мора
Плошча 989 км²
Краіна Сьцяг Эстоніі Эстонія
Вобласьць Hiiumaa Rural Municipality[d]
Насельніцтва 11 000
Каардынаты 58°52′ пн. ш. 22°35′ у. д. / 58.867° пн. ш. 22.583° у. д. / 58.867; 22.583Каардынаты: 58°52′ пн. ш. 22°35′ у. д. / 58.867° пн. ш. 22.583° у. д. / 58.867; 22.583
Хіюмаа на мапе Эстоніі
Хіюмаа
Хіюмаа
Хіюмаа
Маяк на захадзе Хіюмаа — трэці найстаражытны ў Сьвеце (дзейнічае з 1531 году)

Хіюмаа (па-эстонску: Hiiumaa, па-швэдзку: Dagö, па-старагутнійску Dagaiþ) — востраў у Балтыйскім моры, другі, пасьля Саарэмаа, паводле плошчы востраў Эстоніі (989 км²). Галоўнае мястэчка — Кярдла.

Пачынаючы з XIII стагодзьдзя значную частку насельніцтва складалі швэды (з 1563 да 1721 востраў увогуле належыў Швэцыі), аднак у 1781 годзе расейская імпэратрыца Кацярына II перасяліла палову зь іх на Ўкраіну, дзе яны заснавалі вёску Gammalsvenskby (альбо Сяло Старашвэдзкае). У наш час на Хіюмаа засталося толькі некалькі чалавек, якія лічуць сябе этнічнымі швэдамі. Аднак швэдзкая мова ў значнай ступені паўплывала на мясцовы дыялект эстонскай мовы.