Давід Файгенбаўм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Давід Файгенбаўм
Род дзейнасьці рабін
Дата нараджэньня 1889
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі каля Кіеву
Дата сьмерці 1943
Месца сьмерці Сьцяг Трэцяга райху канцлягер Аўшвіц

Давід Файгенбаўм (1889, каля Кіеву, Расейская імпэрыя1943, Аўшвіц, Трэці райх) — апошні рабін Пружаны.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся пад Кіевам у маёнтку дзядулі па маці, рабіна Абрагам Голдынбэрга. Маці — Брача, дачка рабіна Абрагама; бацька — рабін Мошэ Яакаў. Меў старэйшага брата Хаіма Арона. Да чатырнаццацігадовага ўзросту вучыўся дома, пасьля ў вядомых рабінаў.

За два рокі да Першай сусьветнай вайны Давід ажаніўся з дачкой пружанскага гаона Эліяху Файнштайна Златай і пераехаў да цесьця ў Пружану. Пасьля прыходу нямецкіх войскаў веданьне мовы дапамагло яму ўладкавацца ў пружанскім судзе як прадстаўніку жыдоўскай грамады. Пазьней ён адмовіўся ад некалькіх запрашэньняў на пасады рабіна, каб дапамагаць цесьцю, які на той час застаўся ўдаўцом. Па сьмерці Файнштайна стаў рабінам Пружаны.

Два ягоныя сыны, Абрагам Іцхак і Аарон Барух, таксама вывучалі Талмуд сьпярша ў гаона рабі Баруха Эпштайна, Віленскім і Варшаўскім унівэрсытэтах, а пасьля ў парыскай Сарбоне. У 1939 року, прыехаўшы на вакацыі, яны ня здолелі выехаць з прычыны выбуху Другой сусьветнай вайны. Пад бальшавіцкай акупацыяй яны заняліся арганізацыяй вывучэньня Талмуду.

Давід Файгенбаўм з жонкай Златай і сынамі Абрагамам Іцхакам і Ааронам Барухам загінулі ў канцлягеры Аўшвіц; яшчэ адзін сын Самуэль і дачка Ганна здолелі ўратавацца.

Працы Давіда Файгенбаўма былі страчаныя ў часе Галакосту, як і большасьць рукапісаў ягонага цесьця. Давід здолеў толькі выдаць па сьмерці Эліяху Файнштайна ягоную працу «Халіхот Эліяху» (1932) з уласным уступным словам.

Папярэднік
Эліяху Файнштайн
Рабіны Пружанаў
19291943
Наступнік
няма

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]