Давід Драхаль
| Давід Драхаль | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 студзеня 2005 (20 гадоў) | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ягелёнія | |
| Нумар | 8 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2022—2023 | Медзь Лягніца | 16 (1) |
| 2023—2025 | Ракаў Чанстахова | 36 (4) |
| 2025 | → ГКС Катавіцы | 14 (0) |
| 2025— | Ягелёнія | 11 (1) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Да́від Дра́халь (па-польску: Dawid Drachal; нар. 21 студзеня 2005 году) — польскі футбаліст, паўабаронца клюбу «Ягелёнія». Вылучаецца добрымі тэхнічнымі навычкамі[1]. Ягоны бацька Анджэй таксама быў футбалістам[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Выхаванец радамскай «Броні», у якой трэнаваўся зь веку 9 гадоў[1]. У 2019 годзе быў у акадэміі «Эсколы Варсовіі»[3]. У жніўні 2022 году падпісаў трохгадовы кантракт зь лягніцкім клюбам «Медзь»[4]. Дэбютаваў у Экстраклясе 2 кастрычніка 2022 году ў матчы, у якой ягоная каманда атрымала паразу зь лікам 0:2 ад «Сталі»[5]. Свой першы гол забіў 1 траўня 2023 году ў матчы супраць «Краковіі». Сустрэча скончылася ўнічыю зь лікам 1:1[6]. У чэрвені 2023 году склаў пяцігадовую працоўную дамову з «Ракавам»[3]. Запачаткаваў выступы за чанстахоўскую каманду 19 жніўня ў матчы супраць «Сталі». 24 верасьня 2023 году адзначыўся хет-трыкам у браму «Руху», дзякуючы чаму ягоная дружына был мацней за суперніка зь лікам 5:3[7]. Гулец такім выступам стаў наймаладзейшым гульцом, які зарабіў хет-трык у першым тайме матчу найвышэйшага ўзроўню чэмпіянату Польшчы з 30 верасьня 1934 году, калі гэта зрабіў Эрнэст Вілімоўскі[8]. У лютым 2025 году быў аддадзены ў арэнду да канца сэзону ў ГКС Катавіцы[9]. 13 чэрвеня 2025 году падпісаў трохгадовы кантракт зь «Ягелёніяй»[10].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б «O nich będzie głośno: Dawid Drachal – „Trudno mi powiedzieć, czy zostanie”». iGol.
- ^ «Największy polski wygrany Euro U-17? Dawid Drachal na testach w Bayerze Leverkusen». PZPN.
- ^ а б «Dawid Drachal nowym piłkarzem Rakowa!». Raków
- ^ «Dawid Drachal dołącza do Miedzi». Miedź.
- ^ «Pechowy start Dawida Drachala w Miedzi Legnica. Złamana kość i dłuższa przerwa». TransferyInfo.
- ^ «Debiutancki gol Drachala». Miedź.
- ^ «Szalony mecz i zwycięstwo Medalików! Ruch - Raków 3:5». Raków.
- ^ «PKO BP Ekstraklasa. Dawid Drachal jak Ernest Wilimowski. Wyrównał wyczyn sprzed prawie 90 lat». TVP Sport.
- ^ «Dawid Drachal w GKS-ie Katowice!». GKS Katowice.
- ^ «Dawid Drachal nowym zawodnikiem Jagiellonii Białystok». Jagiellonia.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball