Давыд-Гарадоцкі замак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Wouk (гутаркі | унёсак) у 09:58, 27 сьнежня 2008. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)

Давыд-Гарадоцкі замак - комплекс драўляных абарончых і адміністратыўных збудаваньняў сярэднявечнага Давыд-Гарадка.

паўстаў на месцы раннесярэднявечнага града і складаўся з Ніжняга і Горняга замкаў. Апошні быў абведзены дубовым парканам. Да яго праводзілі мост на ізьбіцах і ярусная брама. На дзядзінцы стаялі дом на дзьве хаты з каморамі і алькежам. У 1692 годзе верхні ярус брамы быў заняты параднай заляй, а замест дома быў збудаваны палац з пяцьцю жылымі пакоямі, сталовай, алькежам і сенцамі.

У 1760 годзе замак быў пакінуты і больш не адраджаўся, а на тэрыторыі Ніжняга замка быў збудаваны замкавы двор без абарончых умацаваньняў.