Перайсьці да зьместу

Гісторыя Беларусі (мультфільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гісторыя Беларусі
Тып мультфільму анімацыйны фільм
Жанр гістарычны
краінашары
Аніматары Art's Animations
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Працягласьць 23:37
Прэм’ера 10 жніўня 2017 году

«Гісторыя Беларусі» — беларускі аматарскі нямы анімацыйны фільм, прысьвечаны гісторыі Беларусі. Сюжэт мультфільму апісвае гістарычны шлях Беларусі, паказваючы важкія падзеі ейнай гісторыі. Аўтар прызнае, што ў нейкай ступені натхняўся мультфільмам «Будзьма беларусамі».

17 кастрычніка 2015 году на ютубным канале тады яшчэ івацэвіцкага школьніка Арцёма Саяўца «Art's Animations» зьяўляецца кароткамэтражны мультфільм «Гісторыя Беларусі» (па-расейску: Истории Беларуси) працягласьцю 3:41, які станам на 3 студзеня 2021 году мае 3.673.110 праглядаў. Аднак аўтар прызнаў шмат якія недарабленьні й памылкі (як гістарычныя, гэтак і з анімацыяй). 12 сакавіка 2017 году ён у сваёй суполцы «Ў Кантакце» аб’яўляе пра старт працы над «Гісторыяй Беларусі», якая мусіла быць больш якаснай.

Цягам стварэньня мультфільму аўтар выкладваў у свваёй суполцы «Ў Кантакце» здымкі ці абрэзаныя сцэнкі з мультфільму. Ужо тады падпісанты адзначалі даволі добрую якасьць мультфільму. 28 чэрвеня аўтар агалосіў пра злом камп’ютару, з-за чаго выпуск мультфільму быў адкладзены. 17 ліпеня ўжо было паведамлена пра працяг працы. На «YouTube» мультфільм зьяўляецца 10 жніўня 2017 року.

У адрозьненьне ад першае «Гісторыі Беларусі» (па-расейску: Истории Беларуси), дзе амаль усё канцэнтравалася на пазытыве, «Гісторыя Беларусі» 2017 году мае больш глыбокае адлюстраваньне беларускае мінуўшчыны. Напрыклад, даволі трагічна паказаная сцэна падзелаў Рэчы Паспалітай: чорны хвон, акрутнасьць.

Станам на 3 студзеня 2021 году мультфільм мае ўжо 6.377.090 праглядаў.

Паводле статыстыкі на студзень 2018 году (тады мультфільм набраў ужо звыш мільёну праглядаў): 41% ад усіх праглядаў з Расеі; 11% — Украіна; 8% — Беларусь ; 6% — Польшча; 4% — ЗША, 30% — астатнія краіны.

Некаторыя адсылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]