Будзьма беларусамі (мультфільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Будзьма беларусамі!
Budzmamult.jpg
Кадр з мультфільму
Тып мультфільму анімацыйны фільм
Жанр мультыплікацыя
Рэжысэр Юлія Рудзіцкая
Аўтар сцэнару кампанія «Будзьма беларусамі!»
Ролі агучвалі Аляксандар Памідораў, Лявон Вольскі
Кампазытар Лявон Вольскі
Аніматары Юлія Рудзіцкая
Краіна Беларусь
Працягласьць 5:37
Прэм’ера 28 траўня 2011

«Будзьма беларусамі» — першы прафэсійна зроблены[1][2][3] анімацыйны фільм беларускай мовай, прысьвечаны гісторыі Беларусі ад «пачатку часоў» да 1991 году. Мультфільм зьяўляецца цэнтральным прадуктам праекту «БудзьмаTUT» культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Аўтары ідэі твору — кампанія «Будзьма беларусамі!» і Юлія Ляшкевіч, мастак-аніматар — Юлія Рудніцкая, аўтар тэксту — Лявон Вольскі, вакал — Аляксандар Памідораў.

Афіцыйна абвешчаная мэта праекту — зацікавіць шырокае кола гледачоў гісторыяй і культурай беларускага народу. Тэкст анімацыйнага фільму апісвае асноўныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасьці і беларусаў і выкананы з элемэнтамі гіп-гопу[1].

Пасьля афіцыйнага выхаду 28 траўня 2011 году за некалькі дзён мультфільм увайшоў у дзясятку рэйтынгу сайту YouTube сярод ролікаў, што абмяркоўваліся ў сьвеце найбольш, у топ-100 найбольш прагляданых ролікаў у Чэхіі і Польшчы, а таксама трапіў у тройку найлепшых на Яндэкс-відэа[4]. Цягам 10 дзён пасьля прэзэнтацыі ролік на YouTube паглядзелі больш за 110 тысячаў разоў[5]. Паводле ацэнкі Юліі Сакаловай, экспэрта кампаніі «Адкрытыя сацыяльныя мэдыі», агулам за няпоўны тыдзень пасьля рэлізу ролік прагледелі больш за 350 тысячаў чалавек, 66% зь якіх знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Юрась Ускоў. Гісторыя Беларусі за пяць хвілін. Мультфільм пра «шалёны беларускі народ» // Наша Ніва, 28 траўня 2011 г.
  2. ^ "Будзьма" умясціла гісторыю Беларусі ў 5 хвілін (відэа) // Эўрарадыё, 29 траўня 2011 г.
  3. ^ “Будзьма беларусамі!” ўвайшла ў гісторыю // Будзьма беларусамі!, 30 траўня 2011 г.
  4. ^ а б Анімацыйны фільм па гісторыі Беларусі — у тoп-10 на Youtube // 06.06.2011, Салiдарнасць
  5. ^ Алексей Александров. Хит Байнета // «Белорусы и рынок» № 22(957) 13-19 июня 2011 г.(рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]