Гіпэрдактылічная рыфма
Выгляд
Гіпэрдактылі́чная ры́фма — такі від рыфмы, калі націск у сугучных словах падае далей чым на трэці склад ад канца. У беларускай паэзіі сустракаецца вельмі рэдка і толькі на чацьвёртым ад канца складзе. Вось прыклад гіпэрдактылічнай рыфмы з народнай песьні:
- Ты бярозка не цярэ́бленая,
- Твае сучайкі сярэ́браныя,
- Маковачка пазало́чывана,
- Чорным шоўкам перастро́чывана.
У сучаснай паэзіі гіпэрдактылічная рыфма ўжываецца ў спалучэньні з мужчынскай і жаночай рыфмамі ў вершах розных жанраў. Вялікі мастацкі эфэкт дасягаецца раптоўным зьяўленьнем рэдкай гіпэрдактылічнай рыфмы на фоне іншых, больш прывычных, рыфмаў.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |