Перайсьці да зьместу

Гульнявы сьвет S.T.A.L.K.E.R.

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гульнявы сьвет S.T.A.L.K.E.R. — выдуманы сусьвет, дзеяньне якога адбываецца ў альтэрнатыўнай рэальнасьці кампутарных гульняў «сэрыі S.T.A.L.K.E.R.», дзе ў 2006 годзе на Чарнобыльскай АЭС адбылася другая катастрофа, якая па маштабах пераўзыйшла першую. Ахапляе часавы прамежак з 1986 да 2012 году (калі глядзець па кнігах то дзесьці да 2050). У агульных рысах паўтарае структуру рэальнага сьвету, галоўным адрозьненьнем зьяўляецца зьмена ходу падзей пасьля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і наяўнасьць анамальных зон.

Геаграфія сьвету дзеліцца на дзьве часткі: Зона — тэрыторыя на месцы Чарнобыльскай зоны адчужэньня з падвышанай анамальнай актыўнасьцю; і «Вялікая зямля» — вонкавы сьвет за межамі Зоны. Межы Зоны агароджвае ахоўны абвод, на нешматлікіх шляхах у яе ўсталяваныя вайсковыя блёкпасты. Допуск грамадзянскіх асобаў без спэцпропускаў катэгарычна забаронены, асобы, якія парушылі забарону, затрымоўваюцца, а пры аказаньні ўзброенага супраціву — зьнішчаюцца. Аднак гэта не перашкодзіла засваеньню Зоны шукальнікамі прыгод, людзям, якія ў розыску, дэзэртырамі, крымінальнымі асобамі й гэтак далей. Яны завуць сябе сталкерамі. Асноўная іх дзейнасьць — здабыча каштоўных анамальных утварэньняў — артэфактаў — для продажу мясцовым гандлярам, пасьля чаго «хабар» сыходзіць за Абвод. Дзейнасьць сталкераў гэтым не абмежаваная: хтосьці ў Зоне ваюе за ідэю, хтосьці забівае іншых за грошы, хтосьці проста выжывае як можа. Некаторыя сталкеры аб’ядноўваюцца ў буйныя групоўкі, некаторыя аддаюць перавагу адзіночнаму стылю жыцьця.

Гісторыя сьвету гульні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

26 красавіка 1986 году ў 1:24, пад час правядзеньня плянавых прац, на 4-ым энэргаблёку ЧАЭС адбыўся выбух на рэактары, які разбурыў будынак энэргаблёка, і вялікую колькасьць радыёактыўных матэрыялаў было выкінута ў атмасфэру. Заражэньню радыёнуклідамі падвергнуліся шырокія тэрыторыі Савецкага Саюзу й іншых краінаў. У радыюсе 30 кілямэтраў ад станцыі была праведзеная поўная эвакуацыя насельніцтва й створана так званая зона адчужэньня з ахоўным абводам вайскоўцаў.

Штучна выгадаваны мозг. Лябараторыя X-16

Астатнія энэргаблёкі ЧАЭС працягвалі працаваць, што адкрыла магчымасьць стварэньня комплексу сакрэтных лябараторыяў з азначнікам «X» (ікс). Група навукоўцаў вывучала гіпотэзу аб наасфэры — інфармацыйнай абалонцы Зямлі. Імі быў створаны «генэратар выпраменьваньня Кайманова» — крыніца псі-выпраменьваньня. Быў праведзены экспэрымэнт па ўзьдзеяньні гэтай крыніцы псі-выпраменьваньня на аб’ект, разьмешчаны ў іншым паўшар’і Зямлі. Экспэрымэнт пацьвердзіў гіпотэзу аб «разумнасьці наасфэры». Пабочным вынікам дасьледаваньня стала адкрыцьцё здольнасьцяў жывых істот генэраваць накіраванае псі-выпраменьваньне. У лябараторыі X-16 быў створаны біялягічны выпраменьвальнік (гіганцкі мозаг). Праводзілася апрамяненьне біялягічных узораў інфармацыйным полем рознай інтэнсіўнасьці (тоеснасьць псі- і інфармацыйнага палёў не паказаная) з наступнымі зьменамі аб’ектаў жывой і не жывой прыроды. У выпрабавальных цэхах праводзіліся распрацоўкі новых узораў узбраеньня, у прыватнасьці «выраб № 62», які функцыянуе па прынцыпе Гаўс-гарматы.

Галоўнай мэтай дасьледчых прац быў кантроль над наасфэрай. Зьявіўся праект «А-Сьвядомасьць» (па-расейску: О-Сознание), ягоныя ўдзельнікі аб’ядналіся ў агульную сетку, стварыўшы калектыўны розум. Блізу ЧАЭС былі збудаваныя Генэратары — адмысловыя будынкі прызначаныя для кантролю над Наасфэрай (праект «Вясёлка»).

12 красавіка 2006 году[1][2], у 14:33 экспэрымэнт выйшаў з-пад кантролю — адбыўся прарыў Наасфэры ў матэрыяльны сьвет. Над тэрыторыяй Зоны раптам адбыўся выбліск сьвятла вялізарнай інтэнсіўнасьці, «і было відаць, як у небе выпараюцца аблокі». Потым «прыйшоў страшны грукат, здрыганулася зямля». «Энэргія наасфэры» з гэтага моманту значна зьмяніла фізычныя законы, а таксама флёру й фаўну паказанай тэрыторыі. Праз суткі войскі цалкам ачапілі «Зону» па пэрымэтры, аднак усярэдзіне пэрымэтру засталося яшчэ шмат людзей. Выратавальныя апэрацыі былі адмененыя з-за небывала высокай анамальнай актыўнасьці. Памеры Зоны былі нестабільныя і скачкападобна павялічваліся, паглынаючы ваенны перымэтр штораз.

2007—2008 гады. Зона працягвае расьці. Прычына катастрофы яшчэ не ўсталяваная. Ахвяр трагедыі ўсё больш. І без таго рэдкія навуковыя экспэдыцыі сканчаюцца няўдачамі. Становіцца вядома аб фантастычных анамальных утварэньнях і новых жывых істотах-мутантах, што валодаюць дзіўнымі здольнасьцямі[1].

2009 год. На тэрыторыі Зоны па розных адзнаках прысутнічаюць ад адной да трох сотняў «няўлічаных асоб», якія завуць сябе «сталкерамі». Яны займаюцца пошукам гэтак званых артэфактаў — прадуктамі дзейнасьці анамальных утварэньняў з вызначанымі ўласьцівасьцямі, якія мелі высокі кошт. Шматлікія сталкеры пачынаюць аб’ядноўвацца ў групы, ствараючы аснову для буйных сталкерскіх кланаў.

2010 год. Усьлед за сталкерамі-адзіночкамі за дасьледаваньне Зоны прымаюцца навукоўцы. Арганізуюцца экспэдыцыі, зьяўляюцца мабільныя лябараторыі ўсярэдзіне Перымэтра.[1] Нягледзячы на ваенны кантроль, сталкерства прымае ўсё большы размах. Цэнтар Зоны ўсё яшчэ застаецца недасягальнай мэтай, шлях па больш-менш прахадзімых тэрыторыях зачыняе «Выжыгальнік мазгоў» — невядомая пакуль зьява, дзеяньне якога канцэнтруецца ў раёне лесу на поўначы ад «Вайсковых складоў». Трапляючы ў поле дзеяньня «выжыгальніка», чалавек губляе розум, ператвараючыся ў зомбі, альбо памірае. Пазьней высьвятляецца, што «Выжыгальнік» — экспэрымэнтальная мадэль «выпраменьвальніка Кайманава», які чальцы «А-Сьвядомасьці» пераабсталявалі ў сыстэму абароны ад пранікненьня ў цэнтар Зоны. Вядомы шлях туды ахоўваюць ваенныя, стрымліваючы хвалі мутантаў. Гэтая апошняя мяжа атрымала назву Бар’ер. Аднак, кожны сталкер марыць бесьперашкодна мінуць за яго, ходзяць чуткі аб некранутых тэрыторыях — «Кландайку» артэфактаў, зьяўляюцца легенды аб «Выканаўцу жаданьняў» — крышталі пазаземнага паходжаньня, які разьмешчаны на ЧАЭС і нібы стаў чыньнікам утварэньня Зоны.

Даступная частка Зоны дасьледаваная амаль цалкам. Сталкерства дасягнула свайго піка, сфармаваліся сталкерскія групоўкі. Самыя буйныя зь іх — «Абавязак» (па-расейску: Долг), які сфармаваўся з былых вайскоўцаў і добраахвотнікаў, «Воля» (па-расейску: Свобода), што складалася са сталкераў-анархістаў, — пачынаюць проціборства за ўплыў у Зоне. Свае інтарэсы выяўляюць і вайскоўцы, якія ахоўваюць пэрымэтар, бандыты, што зарабляюць на рабаваньнях сталкераў, а таксама замежныя дзяржавы ў асобе наймітаў. На «Звалцы» у кучах радыяактыўнага сьмецьця сталкеры сталі знаходзіць шмат карыснага абсталяваньня, фармуюцца групы дыгераў. Празь мясцовых гандляроў ажыцьцяўляецца збыт артэфактаў і пастаўкі зброі. У выніку ўзьнікае напружанасьць, пагражальная выліцца ў буйнамаштабныя баявыя дзеяньні.

Восень 2011 — вайна груповак

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У канцы жніўня[3] група сталкераў на чале са Стралком пранікае да блёкаў ЧАЭС. Рэакцыяй на ўварваньне зьявіўся звышвыбрас, які паслужыў «спускавым гаплікам» для пачатку вайны груповак. Ён зьмяніў аблічча Зоны: шырокія анамальныя палі зачынілі доступ на некаторыя тэрыторыі, замкнуўшы зьмешчаных тамака людзей, іншыя, раней невядомыя, наадварот адкрыліся. Адным з такіх месцаў стаў пакінуты горад Ліманск, за які адразу пачалі ваяваць «Абавязак» і «Воля». Прыкладна ў гэты ж час бандыты-рэнэгаты захапляюць мост, які вядзе ў Ліманск, блякуючы адзіны шлях. Горад на час становіцца недаступным. Групоўка «Абавязак» на сваёй базе ў НДІ «Аграпрам» падвергнулася нападу мутантаў з падзямельляў і перастала надаваць увагу ўзмацьненьню бандытаў. У Цёмнай даліне групоўка «Воля» таксама стала аб’ектам нападаў, на яе чальцоў палявалі найміты.

Скарыстаўшыся праблемамі «Абавязку», бандыты, паставіўшы сваёй мэтай ажыцьцявіць поўны кантроль над струмянем артэфактаў да пэрымэтру, трывала абгрунтаваліся на Звалцы — своеасаблівым перакрыжаваньні дарог, і пажадалі зьбіраць даніну са здабычы дыгераў. Выцесьненыя са Звалкі адзіночкі сталі канцэнтравацца на Кардоне, дзе трымаўся нэўтралітэт з вайскоўцамі, пакуль іхні камандзір ня вырашыў скласьці дагавор з правадырамі бандытаў. У выніку адзіночкі ўступілі ў канфлікт і зь імі, узяўшы камандзіра вайскоўцаў у палон.

Для прадухіленьня спроб пранікненьня «А-Сьвядомасьць» прыцягвае шляхам замбаваньня групоўкі «Маналіт», якая выступала за недатыкальнасьць Зоны і верыла ў чароўную сутнасьць Выканаўца жаданьняў — Маналіта. Незадоўга да звышвыбраса КПК чальцоў групоўкі раптам выключаюцца, а самі яны нечакана пакідаюць сваю базу і накіроўваюцца за Выжыгальнік.

Падчас звышвыбрасу вайскоўцы на Вайсковых складах панесьлі вялікія страты, а празь некаторы час з боку Выжыгальніка сталі прыходзіць агрэсіўыя атрады групоўкі «Маналіт», што яшчэ больш ускладніла абарону Бар’еру. Пакінутыя вайскоўцы былі змушаныя адступіць на базу, а абаронай Бар’еру заняліся сталкеры. Амаль адразу вайсковай базай зацікавілася Воля, пажадаўшая мець стратэгічна важнае становішча, блізкае да цэнтру Зоны, і, нягледзячы на праблемы, накіравала туды свае атрады. Такім чынам, сілы групоўкі апынуліся разрозьненымі.

Разам з тэрыторыямі, праход да якіх адкрыўся пасьля звышвыбраса, адкрыліся і праходы на балоты. Высьвятлілася, што ўвесь гэты час на іх насяляла невядомая раней групоўка, якая займаецца вывучэньнем Зоны. Яе чальцы насілі нябесна-сіні камуфляж і звалі сябе «Чыстае Неба». Узначальвалі групоўку навукоўцы: Лебядзеў Н. А., Каланча Е. Ф., Суслаў У. І., якія калісьці ўдзельнічалі ў праектах «А-Сьвядомасьці». Яны спрабуюць высьвятліць прычыны звышвыбраса і выкарыстаюць пры гэтым выратаванага найміта Шнара. Лебядзеў высоўвае вэрсію, што ўсе моцныя выбрасы зьяўляюцца вынікам пранікненьня нейкіх асобаў да цэнтру Зоны, а галоўнай мэтай становіцца прадухіліць магчымы паўторны выпадак любымі спосабамі. Па волі выпадку, з КПК Ікла становіцца вядома пра Стралка, і Шнару было загадана ліквідаваць яго, найміт перасьледвае сталкера і амаль даганяе ў Рудым лесе, але ў таго атрымоўваецца схавацца. Тады Лебядзеў вырашае ўсёй групоўкай вынікаць да ЧАЭС празь Ліманск. «Чыстае Неба» з баямі прарываецца да станцыі, дзе ўжо знаходзіцца Стралок. Шнару атрымоўваецца падстрэліць Стралка і адключыць ягоную псі-абарону, але чаканае не дасягнута. Адбываецца новы магутны выкід, які паклаў канец вайне груповак.

«Чыстае Неба» было амаль цалкам зьнішчана, нешматлікія пакінутыя ў жывых былі падвергнутыя вербаваньню па праграме «S.T.A.L.K.E.R.», іншыя разбрыліся па Зоне. Паводле праграмы, агентам «сьціраюць» памяць і падвяргаюць візуальнаму замбаваньню, выклікаючы пэўную задачу, а затым адпраўляюць бліжэй да мяжы Зоны на грузавых аўтамабілях, якія сталкеры завуць «Грузавікамі сьмерці»; але паколькі Зона вельмі нестабільная, шматлікія агенты не выжываюць пры транспартоўцы. Стралок таксама падвяргаецца замбаваньню, на ягонай руцэ робіцца татуіроўка «S.T.A.L.K.E.R.», і ён разам з астатнімі агентамі адпраўляецца да Пэрымэтру. Не разабраўшыся хто ён, яму даюць заданьне: «Забіць Стралка».

Зона прыйшла ў адносны спакой, вайна груповак скончылася, мноства сталкераў загінула пасьля чарговага катаклізму. Групоўка Абавязак пакінула свае пазыцыі на Аграпраме і вярнулася на завод Парастак, дзе кіраваў генэрал Варонін. Пад аховай групоўкі сталкеры маглі спакойна адпачыць і купіць неабходныя для выжываньня рэчы ў мясцовым бары «100 Рэнтген». Гэтае месца стала буйным цэнтрам сталкерства. Былую базу «Абавязку» у НДІ неўзабаве занялі вайскоўцы, якія шукаюць важныя дакумэнты. Яны даўно рыхтаваліся да буйнамаштабнай апэрацыі па прарыве да цэнтру Зоны і зьнішчэньню прычыныў яе ўзьнікненьня. Іх пошукі прыносяць вынік: зьяўляюцца зьвесткі аб сакрэтных лябараторыях.

Групоўка «Воля» па невядомым прычынам[4] была змушаная пакінуць базу ў Цёмнай даліне і перабрацца на Вайсковыя склады. Таксама, па невядомых прычынах, зьмяніўся яе лідэр, ім стаў Лукаш[5]. Аднак групоўка змагла замацавацца на новым месцы, і нават утрымліваць Бар’ер. Галоўным яе ворагам працягваў быць «Абавязак». Канфлікты паміж гэтымі фракцыямі пэрыядычна аднаўляліся, затым надыходзіла хісткае перамір’е. Сярод сталкераў нават пайшлі чуткі, што лідэры груповак таемна дамаўляюцца аб уцёках на «Вялікую зямлю». Аднак у абодвух групоўках прысутнічаюць людзі, якія не жадаюць мірна суіснаваць са ўчорашнімі ворагамі. Атрад фанатыкаў начале са сталкерам Чэрапам, непаслухаўшыся генэрала Вароніна, высунуўся да Складоў.[6]

У бандытаў таксама зьявіўся новы «правадыр». Парсюк (па-расейску: Боров) змог захапіць уладу і сабраць сваю банду, разам зь ёй ён абгрунтаваўся на былой базе Волі ў Цёмнай даліне. Аднак адзінай арганізаванай структуры ў бандытаў няма, большасьць зь іх зьбіраліся ў дробныя банды, большасьць якія нагадваюць банды некалі моцных Рэнэгатаў. Баючыся патрулёў «Абавязку», яны заставаліся зблізку Перымэтра, дастаўляючы шмат клопатаў простым сталкерам. Былы праход у Руды лес утрымліваюць найміты, якія відавочна маюць цікавасьць да «Волі». Імі завэрбаваны адзін з чальцоў групоўкі. Незадоўга да гэтага ў закінутай вёсцы быў забіты Ікол (па-расейску: Клык). Прывід (па-расейску: Призрак), які знаходзіўся зь ім, здолеў пазьбегнуць забойства і неўзабаве сышоў да навукоўцаў на Бурштын (па-расейску: Янтарь). Кардон стаў месцам навалы сталкераў-навічкоў, база сталкераў на сьвінафэрме спусьцела, а вайскоўцы ўзмацнілі кантроль.

Адключэнне Выжыгальніка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Увесну[7], падчас начной навальніцы, на Кардоне разьбіваецца Грузавік сьмерці, адзіным выжылым апыняецца Стралок. Яго адносяць да мясцовага гандляра Сідаравіча, і той яму дапамагае ачуцца, але Стралок нічога не памятае пра сваё мінулае, Сідаравіч пачынае зваць яго Мечаным з-за татуіроўкі на руцэ. За выратаваньне і наступную дапамогу ў пошуках Стрэлка гандляр патрабуе поплаткі, і пасьля пары дробных заданьняў расчыняе свае пляны: ён і іншыя гандляры мараць адкрыць шлях да палёў артэфактаў у цэнтры Зоны. Сідаравіч відавочна ведае аб намерах вайскоўцаў, яго выведнікі з Аграпрама дакладваюць аб дакумэнтах знойдзеных у НДІ. Таксама ён ведае, што сталкер Стралок бываў у цэнтры Зоны, і яго пошукі могуць адкрыць яго сакрэт, таму Сідаравіч таксама дапамагае Мечанаму знайсьці інфармацыю пра Стралка. Мечаны па просьбе гандляра здабывае дакумэнты, у якіх гаворыцца аб лябараторыі X-18, а папутна знаходзіць тайнік групоўкі Стралка.

Бармэн, гаспадар бара «100 Рэнтген» і буйны гандляр, мяркуе, што лябараторыя X-18 па апісаньню з дакумэнтаў знаходзіцца ў Цёмнай даліне. Сталкеры даўно распавядалі аб нейкіх падземных будынках на закінутым заводзе і аб тамашніх жахах. Мечаны пранікае ў лябараторыю і потым з дакумэнтаў пазнае, што Выжыгальнік — штучная прылада, створаная людзьмі. З тых жа дакумэнтаў становіцца вядома што ў X-18 ствараліся толькі дэталі для іншай лябараторыі. Таксама з дакумэнтаў становіцца вядома і пра лябараторыю X-16 у раёне возера Бурштын у якую адпраўляліся дэталі і камплектуючыя зробленныя ў X-18. У X-16 знаходзіцца ўсталёўка, якая нагадвае па ўласьцівасьцях Выжыгальнік. Мечаны адпраўляецца да навукоўцаў, якія разьмясьціліся ў мабільнай лябараторыі на месцы былога возера. Ад іх ён пазнае аб зьнікненьні Прывіда ў лябараторыі X-16, а таксама атрымлівае экспэрымэнтальную абарону ад псі-выпраменьваньня. Зь яе дапамогай ён змог пракрасьціся ў X-16 і адключыць экспэрымэнтальны выпраменьвальнік у ёй. Затым, аднясучы здабытыя ў X-16 дакумэнты Бармэну, атрымлівае ад яго заданьне адключыць Выжыгальнік у лябараторыі Х-10. З баямі, прадзёршыся скрозь шэрагі маналітаўцаў у бункэр пад антэнамі Выжыгальніка, Мечаны змог адключыць яго. Праход да цэнтру Зоны апынуўся адчыненым.

Мамэнтальна мноства сталкераў зрушылі да ЧАЭС, «Абавязак» і «Воля» пачалі новае супрацьстаяньне за новыя тэрыторыі. Аднак усім ім, па меры пасоўваньня, прыйшлося пераадольваць супраціў байцоў «Маналіта». На былыя зачыненыя тэрыторыі высадзіўся вайсковы дэсант. Ужо неўзабаве фанатыкі былі адціснутыя да Прыпяці. Групы сталкераў-вэтэранаў і сталкеры-вайскоўцы, незалежна адны ад адніх пачынаюць штурм гораду. Узброеныя сілы і вайсковыя сталкеры прыступаюць да апэрацыі «Маналіт», бронетэхніка і дэсант пры падтрымцы з паветра павінна была замацавацца ў блёкаў электрастанцыі. Акрамя атрадаў «Маналіта», вайскоўцы сутыкнуліся з надзвычай магутнымі анамаліямі, а падчас вырашальнай стадыі апэрацыі пачынаецца выкід, у выніку апэрацыя скончваецца няўдачай. У той жа час Стралок, які ўжо пазнаў праўду аб сабе і сваім мінулым, здолеў пракрасьціся пад саркафаг станцыі, дзе знаходзіўся ілюзорны Выканавец жаданьняў — Маналіт. Сталкер выклікае збой у працы ўсталёўкі, чым прыцягвае ўвагу «А-Сьвядомасьці». Адзін зь яго прадстаўнікоў, у выглядзе галаграмы, размаўляе са Стралком, распавядае аб прычынах узьнікненьня Зоны, прапаноўвае далучыцца да іх. Стралок адмаўляецца і пасьля працяглага бою з маналітаўцамі зьнішчае ўдзельнікаў праекту «А-Сьвядомасьць».

Насуперак яго чаканьням Зона ня зьнікла. Энэргія наасфэры ўсё яшчэ працягвала паступаць на зямлю. З адключэньнем буйных псі-ўсталёвак, сілы групоўкі «Маналіт» саслаблі, яе чальцы пачалі выходзіць з-пад кантролю і самастойна думаць. Аднак бліжэй да станцыі захоўваліся лакальныя антэны, і фанатыкі ўсё яшчэ ўтрымлівалі тэрыторыі. Прыпяць практычна спусьцела, месца людзей занялі мутанты. Атрады сталкераў, якія лінулі да цэнтру, сутыкаліся з новымі, больш небясьпечнымі іх выглядамі. Перад сталымі пагрозамі і малой колькасьцю бясьпечных месцаў, групоўкі паступіліся сваімі прынцыпамі і дамовіліся не канфліктаваць у месцах адпачынку. Падыходных месцаў за былым Выжыгальнікам знайшлося ўсяго два. Першае арганізавалі сталкеры ў былым рэчышчы ракі на сухагрузе «Скадоўск». На ім усталяваўся хісткі мір паміж адзіночкамі і бандытамі. Другім месцам стаў будынак вакзалу на чыгуначнай станцыі «Янаў», падзеленае паміж групоўкамі «Абавязак» і «Воля» падчас выкіду. Акрамя іх недалёка ад Янава знаходзіцца новая мабільная лябараторыя навукоўцаў. Новыя тэрыторыі даволі хутка сталі аб’ектам вывучэньня і атрыманьня нажывы. Амаль адразу зьяўляецца чарговая сталкерская легенда аб нейкім месцы, дзе гояцца ўсе раны, «легенда аб Аазісе». Зацікавіліся таямніцамі Зоны і шматлікія заходнія дзяржавы. Над яе тэрыторыяй пацярпеў крушэньне бесьпілётны лятальны апарат, прыняты шматлікімі за НЛА. Высокую актыўнасьць выявілі найміты, зацікавіўшыся працамі навукоўцаў і сакрэтнымі лябараторыямі ў Прыпяці.

Апэрацыя «Фарватэр»

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пасьля правалу апэрацыі «Маналіт», Міністэрства абароны сумесна з СБУ распрацоўвае новы плян, атрымалы назву «Фарватэр». Паводле яго, шрубалёты па загадзя пракладзеным шляху павінны даставіць на ЧАЭС вайсковы дэсант, прызначаны для ўсталяваньня кантролю над цэнтральнымі абласьцямі Зоны. Шрубалётны атрад «Скат», які складаецца з 5 машын, паднімаецца ў паветра для выведкі тэрыторыяў у цэнтры Зоны і бярэ курс на ЧАЭС. Аднак апэрацыя правалілася — ні адна з машын на базу не вярнулася. Для іх пошуку і высьвятленьня прычынаў крушэньня, СБУ накіроўвае ў Зону свайго супрацоўніка, былога сталкера, маёра Дзягцярова. Як высьвятлілася пазьней, пры складаньні пляну апэрацыі ня быў улічаны факт зьяўленьня новых паветраных анамаліяў пасьля выкіду. Пакінутыя ў жывых вайскоўцы адпраўляюцца да пункту эвакуацыі ў Прыпяці. Сувязь не была адноўленая, эвакуацыя апынулася немагчымай, таму ім прыйшлося арганізаваць лягер у будынку пральні. Празь некаторы час вайскоўцаў знаходзіць Дзягцяроў. Яму атрымоўваецца аднавіць сувязь і зьвязацца з камандаваньнем, адначасна ён знаходзіць мноства дакумэнтаў, якія праліваюць сьвятло на шматлікія загадкі Зоны. Перад чарговым выкідам да вайскоўцаў прыходзіць Стралок. Ён распавядае аб прычынах падзеньняў шрубалётаў і просіць узяць яго з сабой, бо жадае дапамагчы ўраду ў барацьбе з Зонай. Так як прычыны падзеньняў шрубалётаў высьветленая, эвакуацыя становіцца магчымай, і адразу пасьля выкіду атрад прарываецца з боем праз Прыпяць да пасадкавай пляцоўкі. Прыбылыя шрубалёты забіраюць усіх на Вялікую Зямлю, дзе Стралок становіцца галоўным кансультантам у НДІ Чарнобыльскай анамальнай Зоны.

Насельніцтва Зоны

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Група навукоўцаў, якая аб’яднала мэнтальны патэнцыял кожнага са сваіх прадстаўнікоў з дапамогай адмысловай апаратуры, разьмешчанай у раёне ЧАЭС. Лічыцца прычыный узьнікненьня Зоны. У «Цені Чарнобыля» Стралку выдаецца магчымасьць пагаварыць з адным з прадстаўнікоў гэтай групоўкі. У астатніх частках сэрыі гэтая групоўка не зьяўляецца.

«

«Мы — „А-Сьвядомасьць“, група дасьледнікаў, якія паставілі перад сабой мэту зьмяніць сьвет. Вядома, што Зямлю атачае адмысловае інфармацыйнае поле — наасфэра. Яна цесна зьвязаная са ўсімі разумнымі істотамі на планеце і захоўвае ўсе іх разумовыя вобразы. Мы вырашылі падлучыцца да наасфэры і занесьці ў яе зьмены: прыбраўшы ўсё цёмнае, што спарадзіла чалавецтва, зрабіць мір ідэальным. Ні адзін чалавечы розум не валодае дастатковым моцам, каб узаемадзейнічаць з наасфэрай, таму мы аб'ядналі нашы розумы»…

»

Кантынгент войскаў Украіны, зьмешчаны ў Зоне, а таксама войскі, якія ахоўваюць яе пэрыметар. Часам праводзяць экспэдыцыі ўглыб Зоны. Па загадзе аб недапушчэньні староньніх асобаў у Зону да сталкераў ставяцца агрэсіўна, як да «мясцовай фауны». На ўзбраеньні маюць шрубалёты і БТРы, але, як правіла, выкарыстаюць іх толькі для спэцзаданьняў. Эмблемы — сымболіка войскаў Украіны. У «ЧН» і «ЦЧ» канцэнтруюцца на Кардоне, таксама ў «ЧН» маюць базу на Вайсковых Складах, а ў «ЦЧ» «пераяжджаюць» у паўднёвую частку «Аграпрому».

Падзяляюцца на:

  • Жаўнеры рэгулярных вайсковых частак ахоўваюць праходы ў Зону, патрулююць Пэрыметар. Расстрэльваюць мутантаў і адлоўліваюць марадзёраў. Экіпіяваныя ў звычайныя вайсковыя бронекамізэлькі. Некаторыя афіцэры носяць бронекасьцюмы «Берыл».
  • Элітныя падпадзяленьні-дэсантнікі або спэцпрызнаўцы. Высаджваюцца для правядзеньня выратавальных або спэцыяльных апэрацыяў. Дэсант да Вялікага выкіду кантраляваў Вайсковыя склады, а пасьля яго пакінутыя дэсантнікі атуліліся на сваёй базе, дзе іх дабілі сталкеры з Волі. Спэцпрызнаўцы ў ЦЧ кантралявалі правую частку блёкпоста на Кардоне, а ў ЧН увесь блёкпост. Экіпіяваньне спэцпрызна: «Берыл 5м» са звычайным шаломам. Экіпіяваньне дэсанту: «Берыл 5м» са звычайным шаломам і супрацьгазам, бронекосьцюм «Скат-9».

Вайсковыя сталкеры[8]

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Высокакваліфікаваны вайсковы кантынгэнт для глыбокіх рэйдаў у Зону. Як правіла, салдаты, якія прайшлі пасьля досьведу службы ў Зоне адмысловую спэц. падрыхтоўку, або сталкеры, што падпісалі кантракт з войскам. Забясьпечваюцца вялікай колькасьцю дапаможнай апаратуры, добра ўзброеныя і экіпіяваныя (Бронекасцюм СКАТ-9М, СКАТ-10). У асноўным, выкарыстоўваюцца для вывучэньня прычын і наступстваў катастрофы, а таксама займаюцца картаграфаваньнем Зоны. Могуць хадзіць як паасобку, так і групамі па некалькі чалавек. Звычайных сталкероў да сабе не падпускаюць — адразу жа пачынаюць страляць па іх. Аднак бывае і так, што вайскоўскія сталкеры ахоўваюць навукоўцаў, бо ў апошніх звычайна няма навыкаў выкарыстаньня зброі.

  • Тэхнічна групоўкі «Вайсковыя сталкеры» не існуе, а ўсе вайсковыя сталкеры ў гульні ўяўляюць зь сябе вайскоўцаў з рангам «Майстар». Іх можна сустрэць толькі ў ЦЧ, у Прыпяці пасьля адключэньня Выжыгальніка, і на ЧАЭС (камандуюць групамі дэсанта).

Асобныя дасьледчыя групы навукоўцаў, фінансуемыя дзяржавай. Працуюць і пражываюць у мабільных лябараторыях (звычайна невялікія бранірванныя бункеры транспартуемыя шрубалётамі). Нягледзячы на глыбокія спазнаньні, на практыцы ў палявых умовах амаль бездапаможныя, таму змушаныя карыстацца паслугамі сталкераў.

  • У «Цені Чарнобыля» назвы групоўкі — Эколягі.

Прыйшэлыя ў Зону сталкеры пачалі аб’ядноўвацца ў невялікія групы. З часам, шматлікія зь іх ператварыліся ў буйныя сталкерскія кланы са сваёй арганізацыяй і ідэалёгіяй.

Асноўная частка насельніцтва Зоны. Сталкеры, з-за тых ці іных прычын не далучыўшыяся да груповак. Асноўным заняткам зьяўляецца пошук і продаж артэфактаў, а таксама любых іншых рэчаў, уяўлялых патэнцыйную каштоўнасьць — «хабара». З прычыны, вялікай залежнасьці ад гандляроў, тыя часта выкарыстоўвалых сталкераў у сваіх дзелавых і асабістых мэтах. Радзей наймаюцца на працу, напрыклад, ахова навуковай лябараторыі. Ходзяць па адзіночцы, альбо аб’ядноўваюцца ў невялікія групы ад 2 да 5 чалавек. Ня могуць у поўным сэнсе лічыцца групоўкай, бо ня маюць адзінага лідэра, аднак час ад часу могуць аб’ядноўвацца ў буйныя атрады з камандзірамі-вэтэранамі. Узбраеньне разнастайнае.

У гульні «S.T.A.L.K.E.R.: Чыстае неба» сталкеры кантралююць Кардон і НДІ «Аграпрам» (разам з «Абавязкам»), вядуць вайну з бандытамі за Звалку. Невялікія групы ёсьць на лякацыях «Бурштын» (ахоўваюць навукоўцаў), «Вайсковыя склады» і «Руды лес». Уяўляюць сабой фактычна некалькі незалежных адна ад другой груповак са сваімі камандзірамі. Бацька Валяр’ян кіруе сталкерамі на Кардоне, Орэст — на «Аграпраме», атрадам адзіночак, якія ахоўваюць бункер навукоўцаў, кіруе сталкер па мянушцы «Ляўшун». Маюць дзьве буйныя базы (на Кардоне за чыгуначным насыпам) і ў адным з будынкаў на «Аграпраме» са сваімі гандлярамі і збройнікамі.

У гульні «S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю» сталкеры-адзіночкі становяцца канчаткова незалежнымі адын ад аднаго. Буйных баз і адзінага кіраўніцтва няма. Як і ў «Чыстым небе», галоўным ворагам адзіночак зьяўляюцца бандыты і вайскоўцы. У вайне «Абавязку» і «Волі» сталкеры трымаюць нэўтралітэт, прычым як да першых, так і да другіх большасьць зь іх ставіцца зь лёгкай сумесьсю недаверу, аднак шматлікія зь іх падтрымліваюць альбо «абавязкаўцаў», альбо анархістаў і потым ахвотна ўступаюць у іх групоўкі. Добрыя адносіны сталкеры-нэўтралы маюць з навукоўцамі. Да наймітаў сталкеры ставяцца ня лепш, чым да бандытаў і імкнуцца трымацца ад іх далей. Найболей дасьведчаным сталкерам, якія здолелі прарвацца ў цэнтар Зоны, натуральна прыходзіцца ваяваць з замбаванымі і «Маналітам». Сталкеры ў той або іншай колькасьці сустракаюцца практычна на ўсіх лякацыях, але больш за ўсё іх на Кардоне і ў Парастку ў Бары, прычым Кардон лічыцца неафіцыйнай базай вольных сталкераў.

У гульні «S.T.A.L.K.E.R.: Кліч Прыпяці» канфлікт паміж адзіночкамі і бандытамі значна сьціх. Галоўнымі ворагамі вольных сталкераў становяцца хутчэй мутанты і зомбі. Неафіцыйным лідэрам вольных сталкераў зьяўляецца бармэн са Скадоўску па мянушцы «Барада».

  • У «Цені Чарнобылю» сталкеры дадзенай «групоўкі» завуцца Адзіночкамі, у «Чыстым небе» — Сталкерамі, у «Клічы Прыпяці» — Вольнымі сталкерамі.

Прадстаўнікі крымінальнага сьвету, якія прыйшлі ў Зону з-за розных прычын: зарабіць на продажы артэфактаў, схавацца ад закону, купіць або прадаць зброю. Асноўны занятак — рабаваньне і вымагальніцтва ў вольных сталкераў. Бандыты лічаць, што паколькі яны кантралююць «парадак» у Зоне, адзіночкі абавязаныя ім за гэта плаціць. Носяць у асноўным чорныя скураныя плашчы і курткі. Эмблема — чэрап з прабітым цемянем. Узбраеньне, як правіла, прымітыўнае — абрэз стрэльбы або пісталет-кулямёт.

Найбольшы ўплыў бандыты маюць у «Чыстым небе». Тут яны амаль цалкам кантралююць Звалку. У іх ёсьць свая база ў старым дэпо з бармэнам, гандляром і збройнікам, а таксама «канцлагер» — звалка старых аўтамабіляў, дзе трапіўшыя ў пазыковае рабства або палон адзіночкі змушаныя шукаць артэфакты ў анамаліях. У гэтай частцы бандыты ўяўляюць сабой выразна арганізаваную групоўку на чале з рэцыдывістам Ёгам (па-расейску: Йога).

Аднак затым бандыты церпяць няўдачу ў вайне з нэўтраламі і аказваючым ім падтрымку «Абавязкам». Іх лідэр Ёга гіне (альбо забіты ў бою, альбо стаў ахвярай здрады). У «Цені Чарнобыля» новым важаком крымінальнікаў становіцца былы бармэн Парсюк (па-расейску: Боров), які адводзіць банду ў Цёмную даліну, на былую базу «Волі». Тамака бандытам нават атрымалася разьбіць невялікі атрад «абавязка» і ўзяць трох байцоў у палон (гулец можа вызваліць усіх траіх). Аднак, значная частка бандытаў не прызнала ўлады Парсюка, разрозьненымі групамі яна беспасьпяхова спрабуе вярнуць пад свой кантроль Звалку, дзе ім аказваюць супраціў фарпост «Абавязку» на чале з Прапарам і атрады вольных сталкераў пад кіраўніцтвам Шэрага (па-расейску: Серый) і Беса.

У «Клічы Прыпяці» ёсьць тры асноўныя групоўкі бандытаў: банда Султана («Затока») і банды Ніжніка (па-расейску: Валета) і Шышака (Навакольле «Юпітэра»). Банда першага знаходзіцца ў адносна добрых адносінах з адзіночкамі і практычна не вядзе зь імі баёў, аднак нячастыя палявыя сутычкі ўсё ж маюць месца. Банды Ніжніка і Шышака жа знаходзяцца ў вельмі напружаных адносінах з адзіночкамі, «Абавязкам» і нават «Воляй». Тут бандыты практыкуюць вымагальніцтвы, рабаваньні, захоп закладнікаў.

Ваенізаваны сталкерский клан, адзін з кіроўных і найуплывовых у Зоне. Шматлікія сталкеры «Абавязку» — былыя вайскоўцы з спэцпрызна або іншых вайсковых частак або жа простыя добраахвотнікі. У клане дзейнічае праармейскі Статут, за парушэньне якога пагражае пакараньне ад строгай вымовы да выгнаньня з клана (радзей — растрэлу). «Абавязак» ставіць сваёй асноўнай мэтай стрымліваць (зьнішчаць) праявы Зоны датуль, пакуль ня знойдзецца спосаб зьнішчыць Зону цалкам.

Галоўным супернікам «Абавязку» зьяўляецца групоўка «Воля». Канфлікт шмат у чым носіць ідэалягічны характар, бо калі Абавязак імкнецца Зону зьнішчыць, то Воля — наадварот, разглядае яе як падарунак чалавецтву. Асабліва жорсткі характар вайна «Абавязку» і «Волі» носіць у «Чыстым небе», тамака абедзьве групоўкі імкнуцца да поўнага зьнішчэньня суперніка. У «Цені Чарнобыля» масіраваных баявых дзеяньняў ужо няма, абодва клана праводзяць кропкавыя дыверсійныя апэрацыі і займаюцца больш разьмежаваньнем сьфэраў уплыву. У «Клічы Прыпяці» паміж «Абавязкам» і «Воляй» фактычна выконваецца нэўтралітэт, за выключэньнем рэдкіх палявых сутычак.

Другім па прынцыповасьці супэрнікам «Абавязку» зьяўляюцца бандыты. Імкнучыся навесьці парадак у Зоне, «абавязкаўцы» пасьлядоўна вынішчаюць у ёй злачыннасьць. Атрады кляна ў цэнтры Зоны змушаныя ваяваць і з «Маналітам».

Сяброўскія адносіны групоўка падтрымлівае з навукоўцамі і вольнымі сталкерамі, а асабліва з навукоўцамі, бо, па меркаваньні абавязкаўцаў, менавіта яны павінны знайсьці спосаб эфэктыўнага дужаньня з Зонай. Цікавым зьяўляецца пытаньне аб узаемаадносінах «Абавязку» з вайскоўцамі. Судзячы па аповядах некаторых сталкераў, яны далёка не ідэальныя, паміж вайсковымі часткамі і чальцамі кляна нават бываюць узброеныя сутычкі, аднак, са словаў саміх абавязкаўцаў, выконваецца нефармальны нэўтралітэт.

У «Чыстым небе» групоўка кантралюе паўднёвую частку «Аграпрама» (тамака і знаходзіцца іх база на чале з генэралам Крыловым), мае невялікія атрады на Звалцы і ў Рудым лесе. Аднак з-за вялікай колькасьці мутантаў на «Аграпраме» «Абавязак» у «Цені Чарнобыля» «пераязджае» на лакацыю «Парастак»(па-расейску: Росток), на былы аднайменны завод, а таксама мае атрады на Звалцы, Бурштыне, у Цёмнай даліне і на Вайсковых складах. Апошні складаецца з найболей фанатычных байцоў на чале з абавязкаўцам па мянушцы Чэрап, які адмаўляецца падпарадкоўвацца кіраўніцтву на «Парастку», (якое ўзяло курс на спыненьне буйных баёў з «Воляй») і спрабуе зьнішчыць галоўную базу анархістаў на закінутай ваеннай базе. Групоўку ў «ЦЧ» узначальваюць генэрал Варонін і яго памагаты палкоўнік Петрэнка. Экспэдыцыйным корпусам клана ў Прыпяці кіруе падпалкоўнік Шульга.

Форма групоўкі — чорныя камбінезоны з чырвонымі ўстаўкамі і экзаскілеты такой жа расфарбоўкі. Эмблема — мішэнь на фоне шчыта з подпісам «АБАВЯЗАК». На ўзбраеньні ў «Абавязку» складаюцца пераважна ўзоры зброі савецкай/расейскай вытворчаьсьці, сустракаюцца імпартныя ўзоры. Па слыхам, групоўка фінансуецца спэцслужбамі Расеі і Ўкраіны.

  1. ^ а б в Stalker-Portal.ru — Гісторыя (рас.)
  2. ^ У «Клічы Прыпяці» названая дата 10 чэрвеня
  3. ^ 1 верасня — дата пачатку сюжэту «Чыстага Неба»
  4. ^ Хутчэй за ўсё ўзмацнелы ціск з боку бандытаў і сталыя напады мутантаў
  5. ^ У «Цені Чарнобыля» згадвалася, што яго папярэднік сабраў атрад і сышоў за Выжыгальнік
  6. ^ У гульні «Цень Чарнобыля гулец можа паўдзельнічаць у нападзе групоўкі Чэрапа на базу Волі, ці наадварот, разам з атрадам Волі напасьці на групоўку Чэрапа»
  7. ^ «Цень Чарнобыля» пачынаецца 1 траўня 2012
  8. ^ Згадваюцца ў гульні S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобыля, у КПК гульца