Перайсьці да зьместу

Грэнляндзкі сабака

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Грэнля́ндзкі саба́ка (па-дацку: Gronlandshund) — сабачы завод, выведзены ў Грэнляндыі. Паводле Міжнароднай кіналягічнай фэдэрацыі (FCI) належыць да групы V (шпіцы і прымітыўныя пароды).

Характарыстыка пароды

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Грэнландзкі сабака — адзін з самых старажытных заводаў ездавых сабак. Адметныя якасьці: сіла, трываласьць і цягавітасьць, таксама выдатна разьвітыя нюх і здольнасьць да арыентацыі. Грэнландзкія сабакі дапамаглі Руалю Амундсэну, нарвэскаму палярнаму падарожніку, прыйсьці першым у час гонак да паўднёвага полюса. Сабак гэтага заводу выкарыстоўвалі для паляваньня на цюленяў, мядзьведзяў і паўночных аленяў. Валодаючы ад прыроды рэзкім тэмпэрамэнтам, грэнландзкія сабакі заўсёды прыязныя ў адносінах да чалавека. Як вартавыя сабакі не выкарыстоўваюцца. У кантынэнтальную Эўропу грэнландзкіх сабак ўпершыню прывёз з палярнай экспэдыцыі Поль-Эміль Віктор у 1936 годзе.

Парода рэдка сустракаецца ў Эўропе, у тым ліку і ў Скандынавіі.