Грызухавыя
| Грызухавыя | |
Марская сьвінка (Cavia porcellus) — тыповы від | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы (Animalia) |
| Тып | Хордавыя (Chordata) |
| Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
| Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
| Кляса | Сысуны (Mammalia) |
| Падкляса | Зьвяры (Theria) |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
| Атрад | Грызуны (Rodentia) |
| Падатрад | Hystricomorpha |
| Сямейства | Грызухавыя |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Caviidae Fischer de Waldheim, 1817 | |

Грызухавыя (Caviidae) — сямейства клясы сысуноў, якое ўключае 7 сучасных родаў і 23 сучасныя віды[1]. Яны насяляюць большую частку Паўднёвай Амэрыкі. Яны могуць жыць ад багністых поймаў да сухіх, камяністых, вышынных лугоў, але звычайна не сустракаюцца ў густых джунглях. Выкапныя рэшткі вядомыя ад міяцэну Паўднёвай Амэрыкі[2][3].
Грызухавыя — марфалагічна разнастайнае сямейства — віды Galea важаць да 600 грамаў, а капібара да 79 кг. Шэрсьць грубая і кучаравая. Хвост вельмі маленькі. Caviinae маюць кароткія канечнасьці і кіпцюры кароткія і вострыя або тупыя, а Dolichotinae маюць доўгія вушы і тонкія доўгія канечнасьці і кіпцюры капытападобныя на задніх канечнасьцях. У Hydrochoerinae кіпцюры амаль капытападобныя. Зубная формула: 1/1, 0/0, 1/1, 3/3 = 20 зубоў[3][2].
Гэта наземныя або паўводныя жывёлы, а Microcavia могуць лазіць па дрэвах. Грызухавыя актыўныя ўдзень і ў прыцемках. Яны выкарыстоўваюць закінутыя нары іншых жывёл або выкопваюць самі. Як правіла, яны сацыяльныя, сустракаюцца ў парах або групах. Члены гэтага сямейства могуць размнажацца круглы год. Грызухавыя ў першую чаргу вэгетарыянцы[3][2].
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сямейства грызухавыя (Caviidae)
- падсямейства Caviinae
- род Cavia — віды C. aperea, C. fulgida, C. intermedia, C. magna, C. patzelti, C. porcellus, C. tschudii
- род Galea — віды G. comes, G. flavidens, G. leucoblephara, G. musteloides, G. spixii
- род Microcavia — віды M. australis, M. jayat, M. maenas, M. niata, M. shiptoni
- падсямейства Dolichotinae
- род Dolichotis — від D. patagonum
- род Pediolagus — від P. salinicola
- падсямейства Hydrochoerinae
- род Hydrochoerus — віды H. hydrochaeris, H. isthmius
- род Kerodon — віды K. acrobata, K. rupestris
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Mammal Diversity Database (анг.). American Society of Mammalogists. Праверана 23.10.2021 г.
- ^ а б в Gorog, T.; Myers, P. (2000) Caviidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 23.10.2021 г.
- ^ а б в Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 228. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |