Перайсьці да зьместу

Капібара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Капібара

Капібара, або вадасьвінка (Hydrochoerus hydrochaeris) — паўводны траваедны сысун зь сямейства вадасьвінкавых (Hydrochoeridae), адзіны прадстаўнік у сямействе. Капібара — самы буйны сярод сучасных грызуноў. На мове індзейцаў гуарані слова капібара азначае «спадар траваў».

Даўжыня цела дарослай капібары дасягае 1-1,35 м, вышыня ў карку — 50-60 см, самцы важаць 34-63 кг, а самкі — 36-65,5 кг (вымярэньні зробленыя ў вэнэсуэльскіх льяносах). Самкі, як правіла, буйнейшыя за самцоў.