Перайсьці да зьместу

Грыжанка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Грыжанка
Асноўны складнік

Грыжа́нка (па-летувіску: griēžtis — бручка) — традыцыйная літоўская (беларуская) і жамойцкая (летувіская) страва, суп з бручкі.

Найчасьцей забельвалася малаком — такая грыжанка гатавалася пераважна ўзімку. Часта ў грыжанку дзеля «путранасьці» (мучністасьці) дадавалася бульба. Як правіла, у адрозьненьне ад аналягічных страваў з морквы, гарбузу і г. д., бручка ў грыжанцы не расьціралася ў пюрэ, а заставалася нарэзанай кубікамі. У асобных выпадках грыжанка магла гатавацца і зь мясам, а не малаком. Была важнай крыніцай вітаміну C (амаль не разбураецца пры варцы бручкі) ў зімовым харчаваньні.