Перайсьці да зьместу

Градзкі вэрт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Градзкі вэрт»
Краіна Харватыя
Горад Осіек
Адрас вул. Ўудра Ўілсана, 2
Дата адкрыцьця 1980
Зьмяшчальнасьць 10586[1]
Хатняя каманда «Осіек»
Памеры поля 106х69
Каардынаты 45°32′42″ пн. ш. 18°41′45″ у. д. / 45.545° пн. ш. 18.69583° у. д. / 45.545; 18.69583Каардынаты: 45°32′42″ пн. ш. 18°41′45″ у. д. / 45.545° пн. ш. 18.69583° у. д. / 45.545; 18.69583
«Градзкі вэрт» на мапе Харватыі
«Градзкі вэрт»
«Градзкі вэрт»
«Градзкі вэрт»

Гра́дзкі вэрт (па-харвацку: Gradski vrt) — шматфункцыянальны стадыён у харвацкім горадзе Осіек. Зьяўляецца хатнім стадыёнам для двух харвацкіх футбольных клюбаў — «Осіек» і «Фартуна». Ёмістасьць стадыёну складае 18856 чалавек.

Будаўніцтва пачалося ў 1949 годзе, але працы былі спыненыя некалькі разоў. Афіцыйна быў адчынены толькі ў 1980 годзе. У 1982 годзе быў зафіксаваны рэкорд наведвальнасьці стадыёну, калі мясцовы клюб «Осіек» прымаў загрэбскае «Дынама». На гэтым матчы прысутнічалі 40000 чалавек, а матч скончыўся перамогай госьцяў зь лікам 1:2.

У 1998 годзе на стадыёне былі ўсталяваны індывідуальныя сядзеньні. У 2005 годзе стадыён быў рэканструяваны, дзякуючы чаму стадыён пачаў адпавядаць крытэрам УЭФА. У 2010 годзе на стадыёне прайшоў таварыскі матч паміж зборнай Харватыі і Ўэйлзу. У траўні 2016 году на стадыёне прайшоў фінал Кубка Харватыі.

  1. ^ «Stadion Gradski vrt». StadiumDB.com.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]