Перайсьці да зьместу

Готфрыд фон Гагенаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Готфрыд фон Гагенаў
Gottfried von Hagenau
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1270-е
Памёр 26 верасьня 1313
Страсбург
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці сьвятар, лекар, багаслоў і паэт
Мова лацінская

Го́тфрыд фон Гагена́ў (па-нямецку: Gottfried von Hagenau, па-лацінску: Godefridus Haguenonensis; 1270-я — 26 верасьня 1313, Страсбург) — эльзаскі сярэднявечны сьвятар, лекар, багаслоў і паэт[1]. Імя, магчыма, паходзіць ад места Гагенаў (цяпер у Францыі), магчымага месца нараджэньня.

Вывучаў мэдыцыну і багаслоўе ў Страсбургу ды Парыжы, пасьля працаваў дырэктарам школы ў Базэлі (Швайцарыя). Уладкаваўшыся лекарам у Страсбургу, у 1300 заняў пасаду каноніка ў касьцёле сьвятога Томаса. У 1307 року запачаткаваў у парафіі сьвята Беззаганнага Зачацьця, якое адзначалася ўсутыч да пераходу храму пратэстантам у 1524 року. Памёр 26 верасьня 1313 і пахаваны ў храме. Усю сваю спадчыну ахвяраваў парафіі[1].

Готфрыд фон Гагенаў — аўтар эпасу (4134 рыфмаваныя вершы па-лацінску) пра жыцьцё Дзевы Марыі, Liber sex festorum beatae Virginis (1293—1300), які прысьвяціў біскупу Конраду фон Ліхтэнбэргу.[1][2]. Арыгінальны рукапіс згарэў у пажары Страсбурскай бібліятэкі пры аблозе 1870 року[3], аднак засталіся копіі, якія захоўваюцца ў Нацыянальнай і ўнівэрсытэцкай бібліятэцы места[2][4].

  1. ^ а б в Gottfried von Haguenau. Deutsche Biographische Enzyklopädie der Theologie und der Kirchen (DBETh). Праверана 21 сакавіка 2017 г.
  2. ^ а б Das Carmen sex festorum Beatae Mariae Virginis und die übrigen lateinischen Gedichte des Gotfried von Hagenau. Universität Freiburg. Праверана 21 сакавіка 2017 г.
  3. ^  Arbogast, Jean Épitaphes et monuments funéraires Église Saint-Thomas Strasbourg. — Eckbolsheim: Éditions du Signe, 2013. — С. 28. — ISBN 978-2-7468-3070-7
  4. ^ Gottfried von Hagenau. Handschriftencensus. Праверана 23 сакавіка 2017 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]