Готаўтышкі
| Готаўтышкі лац. Gotaŭtyški лет. Gatautiškė | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Таўроскі |
| Раён | Шылэльскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°39′21,60″ пн. ш. 22°18′46,80″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Готаўтышкі на мапе Летувы Готаўтышкі | |
Готаўтышкі (лет. Gatautiškė) — вёска ў Летуве, паміж азёрамі Лукстай і Паршасам. Уваходзяць у склад Лаўкоўскага староства Шылэльскага раёну Таўроскага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Готальд (Gottold, Gothold) і Тэўдыгота (Theudigota) — імёны германскага паходжаньня[1][2][3]. Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Gotalt[4].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[5], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[6]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[7].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX ст. маёнтак Готаўтышкі ўваходзіў у склад Цельшаўскага павету Ковенскай губэрні[8].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1902 год — 99 чалавек[9]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 685.
- ↑ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 40—41.
- ↑ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 230.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 75.
- ↑ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ↑ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ↑ Słownik geograficzny... T. XIII. — Warszawa, 1893. S. 527.
- ↑ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 468.