Горышка
| Горышка | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | статыстычны рэгіён Славеніі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Нова-Горыца |
| Дата ўтварэньня | 2005 |
| Плошча |
|
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Код аўтам. нумароў | GO[2] |
| | |

Горыцкі рэгіён (Горышка рэгія) (па-славенску: Goriška regija) — статыстычны рэгіён у заходняй Славеніі, на граніцы з Італіяй. Знаходзіцца на тэрыторыі гістарычнай вобласьці Славенскае Прымор’е. Назва рэгіёну паходзіць ад назвы сярэднявечнай вобласьці Горыца (Гарыцыя). Найбуйнейшым горадам рэгіёну зьяўляецца Нова-Горыца.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да пачатку Першай сусьветнай вайны, калі Славенія была ў складзе Аўстра-Вугоршчыны, рэгіён уваходзіў у склад графства Гарыца і Градзішка, а яго сталіцай быў горад Горыца. У гады Першай сусьветнай вайны тэрыторыя была занятая італьянцамі, увайшоўшы ў склад рэгіёну Вэнэцыя-Джулія. Пры Мусаліні пачалася актыўная італізацыя мясцовага насельніцтва. Пасьля Другой сусьветнай вайны тэрыторыя Горышкі перайшла да Югаславіі.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У статыстычны рэгіён уваходзіць 13 абшчын:
| № | ISO 3166-2 code | Абшчына (бел.) | Абшчына (славен.) | Насельніцтва, [3] чал. (2010) |
Плошча, км² |
|---|---|---|---|---|---|
| 1 | SI-001 | Айдаўшчына | Občina Ajdovščina | 18 850 | 245 |
| 2 | SI-006 | Бовец | Občina Bovec | 3249 | 367 |
| 3 | SI-007 | Брда | Občina Brda | 5757 | 72 |
| 4 | SI-014 | Цэркно | Občina Cerkno | 4788 | 132 |
| 5 | SI-036 | Ідрыя | Občina Idrija | 11 930 | 294 |
| 6 | SI-044 | Канал-на-Сочэ | Občina Kanal | 5761 | 147 |
| 7 | SI-046 | Кабарыд | Občina Kobarid | 4217 | 193 |
| 8 | SI-075 | Мірэн-Костанэвіца | Občina Miren — Kostanjevica | 4823 | 63 |
| 9 | SI-084 | Нова-Горыца | Mestna občina Nova Gorica | 32 070 | 280 |
| 10 | SI-209 | Рэнчэ-Вогрска | Občina Renče — Vogrsko | 4295 | 30 |
| 11 | SI-183 | Шэмпэтэр-Вртойба | Občina Šempeter — Vrtojba | 6368 | 15 |
| 12 | SI-128 | Талмін | Občina Tolmin | 11 674 | 382 |
| 13 | SI-136 | Віпава | Občina Vipava | 5344 | 107 |
| Усяго | 119 126 | 2325 |
Крыніца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ archINFORM (ням.) — 1994.
- ↑ https://web.archive.org/web/20220120091243/https://www.uradni-list.si/glasilo-uradni-list-rs/vsebina?urlid=200683&stevilka=3637 (славен.)
- ↑ Statistical data for municipalities, 2008-2010.xls Архівавана 17 сьнежня 2013 году.