Кронан Горадня
| Кронан | ||
| Поўная назва | Гандбольны клюб «Кронан» | |
|---|---|---|
| Заснаваны | 1 студзеня 2006 | |
| Месцазнаходжаньне | Горадня, Беларусь | |
| Чэмпіянат | Супэрліга | |
| 2023—2024 | 3 месца | |
| Форма | ||
| Клюбныя колеры | ||
|
| ||
| Спасылкі | ||
| Афіцыйная бачына | ||
| (абнаўленьне: 13 кастрычніка 2024) | ||
«Кронан» — беларускі гандбольны клюб, які прадстаўляе горад Горадню.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя мужчынскага клюбу павязаная з жаночым клюбам «Гараднічанка». Менавіта на грунце гэтага клюбу 2 лістапада 2005 году быў створаны «Кронан». Назва навастворанай каманды была прапанаваная старшынём абласной фэдэрацыі гандболу Міхаіл Шабан. Спасылаючыся на гістарычныя зьвесткі, ён даводзіў, што ў старажытныя часы раку Нёман называлі Хронасам альбо Кронанам. Паўсталая каманда запачаткавала свае выступы ў айчынным чэмпіянаце ў сэзоне 2006—2007 гадоў, але фінішавала толькі на 10-м радку. Наступныя гады не прынесла клюбу шмат посьпехаў. Толькі ў 2015 годзе каманда была ля п’едысталу, спыніўшыся на 4-м месцы пасьля БГК імя Мяшкова, СКА і «Гомля». Некалькі сэзонаў запар каманда займала чацьвертае месца, кожным разам прапускаючы наперад тыя ж самыя клюбы. Паводле вынікаў сэзону 2018—2019 гадоў «Кронан» упершыню стаў уладальнікам бронзавых мэдалёў. Гэты ж посьпех гарадзенцы здабылі ў сэзоне 2023—2024 гадоў.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле стану на 10 красавіка 2025 году
| ||||
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (рас.)
| |||||
