Гомельская губэрня
Гомельская губэрня | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | губэрня |
Адміністрацыйны цэнтар | Гомель |
Дата ўтварэньня | 26 красавіка 1919 |
Дата скасаваньня | сьнежань 1926 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Гомельская губэрня — былая губэрня ў складзе РСФСР.
Утвораная 26 красавіка 1919 году (пастанова зацьверджаная 11 ліпеня) зь 9 паветаў ліквідаванай Магілёўскай губэрні, 1 павету Менскай губэрні і 4 паветаў Чарнігаўскай губэрні.
Першапачаткова падзялялася на 14 паветаў:
- Аршанскі павет
- Быхаўскі павет
- Гомельскі павет
- Горацкі павет
- Клімавіцкі павет
- Магілёўскі павет
- Мглінскі павет з Почапскім раёнам
- Навазыбкаўскі павет
- Рагачоўскі павет
- Рэчыцкі павет
- Старадубскі павет
- Сураскі павет
- Чавускі павет
- Чэрыкаўскі павет
У 1920 годзе Аршанскі павет адышоў да Віцебскай губэрні. У 1921 годзе Сураскі павет быў пераназваны ў Клінцоўскі. У 1922 годзе Горацкі павет адышоў да Смаленскай губэрні. 4 траўня 1922 году Мглінскі і Чэрыкаўскі паветы былі скасаваныя, утвораны новы Почапскі павет, які 5 траўня 1923 году пастановай Прэзыдыюму УЦВК быў перададзены Бранскай губэрні.
У 1923 годзе Быхаўскі, Клімавіцкі і Чэрыкаўскі паветы былі скасаваныя, утвораны Калінінскі павет.
У сакавіку 1924 году Калінінскі, Магілёўскі і Рагачоўскі паветы былі перададзеныя ў склад БССР.
У сьнежні 1926 году Гомельская губэрня была скасаваная: Гомельскі і Рэчыцкі паветы далучылі да БССР, Клінцоўскі, Навазыбкаўскі, Старадубскі — да Бранскай губэрні РСФСР.