Глыбокае возера (Жарскі сельсавет)
Возера
Глыбокае
Глыбокае |
Глыбо́кае — возера ва Ўшацкім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы захад ад Ушачаў, каля вёскі Сержаны.
Возера знаходзіцца ў басэйне ракі Ушача. Плошча возера Глыбокае складае 0,37 км². Найбольшая глыбіня возера — 8,6 м. Даўжыня возера — 1,34 км, найбольшая шырыня — 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі — 3,35 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,72 млн м³, плошча вадазбору возера — 2,3 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—15 м. На поўдні вышыня схілаў складае да 5 м, разараныя. На поўначы схілы знаходзяцца пад лесам. Берагі возера пяшчаныя, на паўночным усходзе і паўднёвым захадзе берагі сплавінныя.
Дно вадаёма каля берагоў стромкае, пяшчанае. На глыбінях, большых за 2 м, дно высланае сапрапэлем.
Возера зарастае прыбярэжнай расьліннасьцю да глыбіні 3,8 м.
У возера Грыбокае ўпадаюць 4 ручаі, таксама выцякае ручай у раку Ўшача.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |