Глеб Жалезьнікаў
| Глеб Жалезьнікаў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 31 ліпеня 1997[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 169 см | |
| Вага | 63 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ворша | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016 | Белшына | 1 (0) |
| 2017 | Ворша | 6 (0) |
| 2017 | Асіпавічы | 12 (5) |
| 2018 | Хваля | 14 (0) |
| 2018—2021 | Ворша | 96 (15) |
| 2022—2023 | Дняпро Магілёў | 25 (1) |
| 2024 | Ворша | 32 (4) |
| 2025 | Дняпро Магілёў | 31 (5) |
| 2026— | Ворша | |
Глеб Жале́зьнікаў (нар. 31 ліпеня 1997 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца магілёўскага «Дняпра».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец аршанскай ДЮСШ-2, займаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2014 году пачаў прыцягвацца да дубля бабруйскай «Белшыны», дзе замацаваўся на наступны год. У 2016 годзе пачаў зьяўляцца і асноўнай камандзе бабруйчанаў. Дэбютаваў у Найвышэйшай лізе 15 чэрвеня 2016 году ў матчы супраць менскага «Дынама» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў гуляць за дубль.
У пачатку 2017 году выступаў за клюб «Ворша»[3], але трывалага месца ў старце ня меў. У жніўні 2017 году перайшоў у клюб «Асіпавічы»[4], дзе адзначыўся 5 галамі, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Другую лігу. У сакавіку 2018 году падпісаў кантракт зь пінскай «Хваляй»[5][6]. Гуляў у пачатковым складзе каманды, аднак у ліпені 2018 году пакінуў клюб і неўзабаве вярнуўся ў «Воршу»[7], дзе замацаваўся ў першым складзе.
З студзеня 2022 году праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры» і ў лютым склаў працоўнае пагадненьне з клюбам[8]. Неўзабаве «Дняпро» атрымаў месца ў Найвышэйшай лізе. У сэзоне 2022 году рэгулярна зьяўляўся на полі ў складзе магілёўцаў. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з клюбам[9], аднак праз праблемы са здароўем не выходзіў на поле ў сэзоне 2023 году. У верасьні 2023 году пакінуў «Дняпро»[10]. У студзені 2024 году зноў стаў гульцом «Воршы»[11]. У складзе каманды згуляў толькі адзін сэзон, пасьля чаго вярнуўся ў магілёўскае «Дняпро»[12].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Белшына | 2016 | Найвышэйшая ліга | 1 | 0 |
| Ворша | 2017 | Першая ліга | 6 | 0 |
| Асіпавічы | 12 | 5 | ||
| Хваля | 2018 | Першая ліга | 14 | 0 |
| Ворша | 13 | 1 | ||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Gleb Zheleznikov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/gleb_zheleznikov/
- ↑ «Прессбол» №53 (4023), 7 красавіка 2017
- ↑ Железников перешел в «Осиповичи» (рас.)
- ↑ Глеб Железников стал игроком «Волны» (рас.)
- ↑ 1-я лига. Анонс сезона. «Локо» в Хойниках. Новополоцк и Мозырь: надолго? (рас.)
- ↑ Белорусская федерация футбола(недаступная спасылка) (рас.)
- ↑ Железников стал игроком "Днепра" (рас.)
- ↑ Два игрока продлили контракты с "Днепром" (рас.)
- ↑ Железников покинул "Днепр" (рас.)
- ↑ "Орша" подписала Железникова, Чернодаров продлил контракт (рас.)
- ↑ Глеб Железников подписал контракт с "Днепром" (рас.). Football.by (2025-02-18). Праверана 2025-03-24 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце «Белшыны» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)