Герлахаўскі Шціт
Герлахаўскі Шціт | |
Найвышэйшы пункт | |
---|---|
Вышыня | 2655 н. у. м. |
Адносная вышыня | 2344 м н. у. м. |
Ізаляцыя | 509 км н. у. м. |
Геаграфія | |
Месцазнаходжаньне | Высокія Татры[d] і Попрад |
Кантынэнт | Эўропа |
Краіна | Славаччына |
Горная сыстэма | Карпаты |
Герлахаўскі Шціт | |
Герлахаўскі Шціт (па-славацку: Gerlachovský štít) — самая высокая горная вяршыня Карпатаў і ўсёй Цэнральнае Эўропы. Вышыня 2655 м. Знаходзіцца на тэрыторыі Славаччыны ля мяжы з Польшчай. Складзена з гранітаў.
Уваходзіць у Татранскі нацыянальны парк.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Этымалёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цяперашняя назва гары паходзіць ад мястэчка Герлахаў ля яе падножжа. Шціт з славацкае мовы перакладаецца як «пік», «вяршыня». Размоўная назва гары сярод славакаў — «Герлах», сярод палякаў — «Гарлух». Аднак у гісторыі гара перажыла некалькі перайменаваньняў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая назва, якая сустракаецца на нямецкай мапе 1762 году, — Kösselberg (літаральна — гара Кацёл). Пазьнейшая славацкая назва Герлахаўскага Шціту — Kotol, што таксама перакладаецца як кацёл. Зьяўленьня такога імі зьвязанае з характэрнай для гары цыркападобнай вяршыняй (ледавіковы кар).
Імя, якое гара носіць сёньня, зьявілася ў геаграфічнай літаратуры і падарожных правадніках у XIX ст. Аднак сымбалічны статус гары як найвышэйшай кропкі Аўстра-Вугоршчыны прадвырашыў яе лёс да зьмяненьня імі — ў 1896 годзе яна была названая ў гонар імпэратара Франца-Іосіфа I. Пасьля падзеньня манархіі ў 1918 годзе гары была вернутая папярэдняя назва — Герлахаўскі Шціт, аднак урад Польшчы, які абвясьціў тэрыторыю Высокіх Татраў польскае тэрыторыяй, перайменаваў гару ў Szczyt Polski (Пік Польшчы), хаця кантролю над ёй так і не атрымаў. Новы ўрад Чэхаславаччыны надаў гары ў 1923 годзе новае імя — Štít legionárov (Пік легіянэраў) у гонар чэхаславацкіх легіёнаў. Аднак і гэтая назва не пратрымалася доўга: яна была выцесьненая папярэднім Герлахаўскім Шцітом. Далей на перайменьне гары паўплывала ідэалёгія камуністычнае партыі, ў выніку чаго ў 1948 годзе на мапах зьявіўся «Пік Сталіна». Менш чым праз 10 год старое імя было вернутае і захавалася да нашых дзён.
Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |